- -
- 100%
- +
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Моравский, Станислав. В Петербурге. 1827—1838. // Поляки в Петербурге в первой половине XIX века.– М.: НЛО, 2010. С. 479—618.
2
Пра яго гл: Федута Александр. Филомат в Империи: Документальная повесть о Франтишке Малевском. Минск, 2019.
3
Міхал Длускі (1760—10.04.1821), сакратар біскупа Масальскага, пісар Надзвычайнага суда. З 1795 г. аўдытар біскупскай канцылярыі віленскага біскупа Касакоўскага. З 1812 г. духоўны дэпутат у судзе 2-га віленскага дэпартамента, член масонскіх ложаў і выбітны масонскі дзеяч, магістр ложаў «Дасканалая Еднасць» і «Руплівы Ліцвін». Аўтар вядомага масонскага твора «Ліст Лісабонскага равіна да равіна Берасцейскага, у перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы» (Вільня, 1817). У тагачаснай літоўскай, варшаўскай і львоўскай перыёдыцы, друкаваліся яго творы па гісторыі, тэалогіі, філасофіі, тэхніцы.
4
Давід Пільхоўскі (1735—1803), езуіт, пасля скасавання закона – прафесар літаратуры ў Галоўнай літоўскай школе (Віленскім універсітэце), віленскі біскуп-суфраган, муж вялікага сэрца і сапраўдны грамадзянін краю.
5
Францішак Нарвойш (1742—1819), езуіт, выбітны прафесар матэматыкі ў Галоўнай літоўскай школе (універсітэце). Гл: Лаўрэш Леанід. Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2009. C. 208—214. – Л. Л.
6
Юзаф Міцкевіч (1741—1817), езуіт, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта.
7
Андрэй Бенядыкт Клангевіч (1766—1841), прафесар дагматычнай тэалогіі і гісторыі касцёла, з 1828 па 1842 г. як біскуп кіраваў Віленскай дыяцэзіяй.
8
Ян Канты Хадані (1767—1823), прафесар маральнай тэалогіі, выбітны прапаведнік.
9
Тадэвуш Кундзіч (1747—1829), езуіт, прафесар матэматыкі.
10
Ян Цывінскі (1780—1846), з 1842 г. адміністратар Віленскай дыяцэзіі.
11
Рукойні – мястэчка ў Віленскім павеце, за 18 км на паўднёвы ўсход ад Вільні на ашмянска-менскм тракце. Міхнішкі – вёска ў Троцкім павеце.
12
Сёння – Рукайней (літ.: Rukainiai, традыцыйная беларуская назва – Рукойні) – вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Каміла Юрэвіч з Нарбутаў пісала ў сярэдзіне XIX ст.: «Першае, што мяне зацікавіла пасля ад'езду з Вільні, была вёска Рукойні, якая належала рыма-каталіцкай Капітуле. Усе хаты мелі каменныя падмуркі, вялікія вокны і коміны над дахам. О, як блаславіла я высакародных капланаў, якія сваёй праўдзівай бацькоўскай апекай вызвалілі ад сырасці і дыму хоць гэтую малую частку літоўскага народу». – гл: Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. Wilno, 1852. – Л. Л.
13
Бжастоўскі Павел Ксаверы, канонік, реферэндарый ВКЛ, вядомы праз грамадскую дзейнасць ў сваёй маёмасці Паўлава. Быў пробашчам у Рукойнах (1823—1827), у апошнія гады – тургельскі пробашч. Пра яго і Паўлава, гл: Хопен Ежы. Рэспубліка ў Паўлаве (пераклад Лаўрэша Леаніда) // Наша слова. pdf №4 (108), 24 студзеня 2024. – Л. Л.
14
Яе першы муж Лабаржэўскі меў расейскі чын «стацкі дарадца», і таму яе можна было называць «генералава». – Л. Л.
15
Гл: Лаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. №6. С. 114—122. – Л. Л.
16
Віленскі доктар Юзаф Франк пісаў пра гэтыя асобы: «Кутузаў пайшоў яшчэ далей, бо наведваў тэатр з каханкай і яе сваякамі. Грамадства публічна выказвала незадаволенасць сваякамі, але даравала Лабаржэўскай з дома Нарбутаў, якая маючы сувязь з генералам імкнулася ўсім спадабацца. Трэба прызнаць, што была яна прыгожай, адукаванай і цудоўна спявала. Радавітасць давала ёй права знаходзіцца ў свецкіх кампаніях, аднак потым яна мела праблемы са сваёй сястрой, паняй Зузаннай Далінскай – нават само імя Зузанна прамаўлялася са смехам. Гэтыя пані мелі двух кузынаў-канонікаў. Адзін з іх – пралат Длускі быў незвычайна разумным чалавекам, а другі пралат віленскай капітулы Гразмані быў чалавекам вельмі марным. Быў закончаным быдляком і дапамагаў Зузанне Далінскай у яе любоўных справах. Ён аддаваў ёй сваю кватэру для сустрэч, за што яна павінна была ахвяраваць яму парцэляваныя філіжанкі, бо ён быў гарачым калекцыянерам парцэляны і меў яе рэдкую калекцыю». – цыт. па: Pamiętniki dra Józefa Franka. T. 2. Wilno, 1913. S. 64.
17
Аўтар памыляецца, Энеа Сільвіа Пікаламіні ў сваім «Апісанні Польшчы, Літвы і Прусіі» не меў на ўвазе толькі род Нарбутаў, а наогул звычаі ў Літве, ён пісаў: «Шляхетныя матроны маюць мужчын, якіх яны называюць памагатымі ў шлюбе».
18
Генерал Караль граф Мараўскі герба Дамброва. Сын генерал-лейтэнанта войск ВКЛ, пісара ВКЛ, пасла на сойм і маршалка Трыбунала Літоўскага Ігната, і Тэафіліі з Радзівілаў, роднай сястры Караля Радзівіла Пане Каханку. Нарадзіўся ў 1767 г., з першай жонкай Ганнай з Юндзілаў, дачкой гарадзенскага маршалка Тадэвуша Юндзіла, меў дачку Тэафілу (1791—1828), якая ў першым шлюбе была жонкай Юзафа Станрэнскага, у другім жонкай Дамініка Радзівіла, а ў трэцім жонкай генерала Чарнышова, міністра і фаварыта Мікалая І. Быў дзедам Стэфаніі з Радзівілаў Вітгенштэйн (1809—1832), дачкі Дамініка Радзівіла. За ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтва Касцюшкі быў сасланы, але вернуты з ссылкі Паўлам І. Быў палкоўнікам войска ВКЛ і генерал-маёрам расейскіх войскаў, шамбалянам Аляксандра І. У 1812 г. стаў генералам штаба Напалеона. Пасля разводу з Юндзілаўнай, якая пасля яго выйшла замуж за Пятра Бялінскага, пазнейшага сенатара Каралеўства Польскага, ажаніўся з Язерскай, а пасля яе з Тарэзай Рэмпел. Памёр 06.10.1841. Дажываў са сваёй адзінай дачкой Радзівіл і ўнучкай Вітгенштэйн. Пахаваны ў Душкаве на Меншчыне. Завушша – прадзедаўская маёмасць над Вушой, левы прыток Нёмана за 7 км ад Гарадзеі, уласнасць Тэафілы з Радзівілаў Мараўскай, зараз Тэафілы з Мараўскіх Радзівіл, як пасаг перайшло да Вітгенштэйнаў, а потым да Гагенлоэ. У 1785 г. тут бавіўся кароль Станіслаў Аўгуст, у 1818 г. – Аляксандр І.
19
С. Дабранскі пісаў: «Увесну 1816 г. масоны Норвід, Сабескі, Гофман ды Ходзька прыбылі да Вільні і, дзякуючы спрыянню аднаго са старых тутэйшых масонаў – пралата Міхала Длускага – адкрылі работы ў ложах „Руплівы Ліцьвін“ і „Добры Пастыр“. Аднаўляючы дзве гэтыя ложы (яны разам адкрылі і дзве новыя: адну пад назваю „Школа Сакрата“, у Вільні, другую – „Палямон“, у Расіенах (Ковен. губ.)». – цыт. па: Дабранскі С. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве // Спадчына. 1997. №3. С. 42—72. – Л. Л.
20
Касцёл св. Стэфана ляжыць у канцы вуліцы з такой жа назвай, сёння каля чыгункі. Закладзены ў 1600 г. езуітам Высоцкім, У 1737 г. кс. Ян Турчыновіч пры гэтым касцёле заклаў звяз мар'явітак, якія апекаваліся неафіткамі-яўрэйкамі.
21
Ян Рустэм, выбітны мастак, З 1787 г. ад'юнкт пры Смуглевічу. З 1807 г. і да закрыцця Віленскага ўніверсітэта – прафесар жывапісу. Заслужаны настаўнік маладых мастакоў, вельмі паважаны і высакародны чалавек.
22
Масальскі (1729—1794), таргавічанін, павешаны 28 чэрвеня 1784 г.
23
Францішак Малеўскі (1800—1973), выбітны юрыст, сын рэктара Віленскага ўніверсітэта, філамат, сябар Адама Міцкевіча.
24
Нінон дэ Ланкло (фр. Ninon de Lenclos або Lanclos, сапраўднае імя Анна дэ л'Анкло – Anne de l’Enclos; 1615/1623 – 1705) – французская куртызанка, пісьменніца і гаспадыня літаратурнага салона. Праславілася сваёй прыгажосцю, незвычайным досціпам, а таксама тым, што захоўвала сваю выключную прывабнасць практычна да самай смерці на дзявятым дзясятку. Дэ Ланкло – сімвал адукаванай і незалежнай жанчыны, царыцы парыжскіх салонаў, у якой спалучаюцца розум і сэрца, прыклад нораваў XVII і XVIII стст. – Л. Л.
25
«Халера – гэта добра… я паміраю» (фр.) – Л. Л.
26
Алойзы Каржанеўскі (1766—1826), доктар вольных навук і філасофіі, перакладчык падручнікаў па фізіцы, прапаведнік і філантроп.
27
Пінеці ў Літве быў у 1796 г., на пачатку XIX ст. памёр у Бердычаве і там пахаваны.
28
Кармазынавы колер – ярка-чырвоны колер, кармазын – каштоўная чырвовая тканіна, адсюль: кармазын – заможны шляхціц. Так называлася прывілеяванае саслоўе шляхты – за кармазынавы (чырвоны з ухілам у малінавы альбо цёмна-вішнёвы) колер адзення. Цікава адзначыць, што, калі шляхецтва якой-небудзь асобы выклікала сумнеў, гаварылі – «няпэўны кармазын». — Л. Л.
29
Ігнацый Ляхніцкі – палкоўнік войск ВКЛ у 1789 г. Аўтар каштоўнай «Біяграфіі селяніна на беразе Нёмана вышэй Ласосны» (Варшава, 1815.), выбітны жыхар краю і ўзорны гаспадар. Перакладаў Вальтэра.
30
Улік страт жыхароў Літвы у 1812 г. вёў Галоўны камітэта па справах арміі, адноўлены ў 1813 г. Страты Віленскай губерні толькі ў рухомасці ацэньваліся ў 19 237 007 руб. срэбрам, Гарадзенскай губерні – 8 141 261 руб. срэбрам, Мінскай – 10 000 000 руб. срэбрам. Урад ніколі не выплаціў кампенсацыі. Літва вярнулася да нармальнага стану толькі дзякуючы фенаменальным ураджаям 1813 і 1814 гг.
31
Радзівілаўская камісія была створана на падставе ўказу ад 24 лютага 1814 г. каб ачысціць ад даўгоў спадчыну нясвіжскага ардыната Дамініка Радзівіла, які памёр у 1813 г. Працавала да 1839 г. Новамейскі быў галоўным сакратаром з акладам у 1200 руб. асігнацыямі.
32
Шкляная вуліца ляжыць у яўрэйскай частцы Вільні, якая мае назву «Чорны горад».
33
Езна – мястэчка над возерам з такой жа назвай, у 103 вярсты на захад ад Вільні, у 59 вярстах ад Трок.
34
Захар Нямчэўскі (1766—1820), прафесар матэматыкі, з 1817 г. дэкан фізіка-матэматычнага факультэта.
35
Міхал Бабацянскі, сенатар, у 1813—1816 і 1823—24 гг. – віленскі віца-губернатар.
36
Юзаф Забела, у 1814—1817 гг. ковенскі маршалак.
37
Юзаф Горскі, у 1830—1834 гг. віленскі губернскі маршалак шляхты, уладальнік маёнтка Гінтэлішкі Тэльшаўскага і Казлішкі Віленскага паветаў.
38
Станіслаў Карвіцкі-Дунін герба Лебедзь, уладальнік Карпавіцаў у Жытомірскім павеце, быў сябрам патрыятычнага таварыства, памёр жаўнерам у Варонежы ў 1837 г. Меў дачок: Казіміру Златніцкую і Эвеліну Мадэйскую. Абодва іхнія мужы – маршалкі шляхты, Леанард Мадэйскі – кіеўскі маршалак.
39
Антоні Пац, пісар ВКЛ каля 1750 г., сын Кшыштафа Канстанты, полацкага кашталяна і Барбары з Агінскіх. У 1745 г. ажаніўся з Тэрэзай з Радзівілаў (у першым шлюбе жонка Юзафа Сцыпіёна, надворнага маршалка ВКЛ), дачкой Мікалая Фаўстына, навагрудскага ваяводы. Гэты шлюб прынёс яму значны пасаг і падтрымку двара. Памёр у 1774 г. Яго сын Міхал (1754—1800) ажаніўся з Людвікай з Тызенгаўзаў, дачкой Міхала. Сыну Людвіку (1778—1800) пакінуў вялікую маёмасць у даўгах і таму мусіў Езну і Галоўчын (у Аршанскім павеце) аддаць пад эксдывізію. Гл. пра Пацаў: Лаўрэш Леанід. Мястэчка Ражанка і касцёл у ім // Лідскі Летапісец. 2023. №3 (103). С. 47—55. – Л. Л.
40
Франц Ксаверы Хамінскі, мсціслаўскі ваявода з 1788 г., пасол на чатырохгадовы сойм, маршалак сойма ў 1784 г. Паэт і пісьменнік, давераны сябра гетмана Агінскага. Не прыняў таргавічан і быў сасланы. Вернуты з ссылкі Паўлам І.
41
Брыгіда Яновічава, стольнікава, дачка Юзафа Кашыца, смаленскага чашніка, чашніка чуднянскага ў 1753 г., пяцігорскага паручніка ў 1763 г., пасла ад Інфлянтаў у 1763 г., уладальніка маёнткаў у Мсціслаўскім і Наваградскім ваяводствах і Евы з Багдановічаў. Жонка Марціна Яновіча, вількамірскага стольніка ў 1790 г.
42
Юзаф Франк (1771—1842), доктар медыцыны, прафесар, сын прафесара і бацька слыннага лекара Яна Пятра Франка. Пакінуў цікавыя успаміны.
43
Лічылася, што шляхціц не можа працаваць «локцем, квартай і доктарам», г. з. гандляваць, быць шынкаром і лекарам – Л. Л.
44
Канстанты кн. Гейдройц быў сакратаром Сакратарыяту Польскага каралеўства ў Пецярбургу.
45
Ксёндз Якуб Фалькоўскі, дамініканін, прамоўца (1778—1836), вучыўся ў Віленскім універсітэце ў 1803—1806 гг., настаўнік павятовай школы ў Наваградку, у 1820—1829 гг. – прыёр кляштара св. Якуба на Лукішках у Вільні, у 1829—1832 гг. – прыёр у Дзярэчыне. Яго казанні выдаваліся асобнымі кнігамі.
46
Рускі гісторык Джывілегаў пісаў: «Першым палком арміі Напалеона, які ўступіў у сталіцу Літвы, быў восьмы полк польскай кавалерыі Дамініка Радзівіла. Гэта была адна з урачыстых хвілін у жыцці Вільні, і разам з тым гэта быў тонкі тактычны прыём з боку Напалеона, які не рабіў ніякіх абяцанак у дачыненні Літвы, але як бы справай сведчыў аб будучыні, пасылаючы вызваляць горад ад рускага валадарства нашчадка літоўскіх князёў. У Панарах Напалеона сустрэла дэпутацыя мясцовых грамадзян з ключамі ад горада». – цыт па: Дживелегов А. К. Вторжение. План Наполеона // Отечественная война и Русское общество. Т. III. Москва, 1911. 147—148. – Л. Л.
47
З Любецкіх Тарэза Сцыпіён, дачка кс. Францішка Ксаверыя Любецкага, пінскага кашталяна і Генавэфы з Алізараў, родная сястра кс. Францішка Ксаверыя Любецкага, міністра скарбу Польскага каралеўства. Жонка Юзафа Сцыпіёна дэль Кампа, лідскага старасты. Яе дачка Марыя ў 1807 г. ва ўзросце 14 гадоў выйшла замуж за свайго дзядзьку. Тарэза Сцыпіён, была адначасова сястра і цешча і мела вялікі ўплыў на міністра.
48
Мацей Баранкевіч, доктар медыцыны, хірург, лекар шпіталя св. Якуба ў Вільні, памёр у 1829 г.
49
Тамаш Умястоўскі, рэгент земскі лідскі, потым ашмянскі, рэгент Галоўнага трыбунала, з 1792 г. земскі ашмянскі суддзя, потым старшыня Галоўных літоўскіх судоў. Працавіты і вельмі здольны, выдаў агульна ўжываны «Працэс Літоўскі». Пры падтрымцы літоўскага пісара Сулістроўскага ад Казіміра Сапегі, генерала літ. артылерыі, удзяржавіў Геранёны і Ліпнішкі, у 1784 г. купіў Бердаўшчыну на Ашмяншчыне. У 1794 г. быў членам Найвышэйшай рады ВКЛ, пасля ўпадку паўстання эміграваў і перадаў маёнтак брату Якубу. У 1796 г. купіў для яго і другога брата Марціна Клевіцы. Сярод іншых маёнткаў, потым набыў Суботнікі з Жамаслаўлем, якія пасля яго смерці ў 1822 г. перайшлі да сыноў Якуба: Антона, Людвіка і Казіміра.
50
Мікалай Рапнін, з 30.10.1794 г. па 26.11.1798 г. віленскі генерал-губернатар.
51
Якуб Булгакаў, амбасадар Кацярыны ІІ у Варшаве з 1797 па 1799 гг., Іван Фрэзель, віца-губернатар з 1798 па 1802 гг., Мёнш і Галіцын – віленскія губернатары.
52
Ганна Гарэцкая з Рэўтаў, жонка Валенты, віленскага войскага, патрыёта і дзеяча 1794 г. Мела з ім 3 дачкі і 2 сына: Антонія, вядомага паэта-байкапісца і Раймунда Юзафа.
53
Пра яго гл: Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі – забыты паэт // Ад Лідскіх муроў. 2011. №7. Ліда, C. 194—200.
54
Казятульскі Ян Леан, сын Антонія, бендзінскага старасты і Мар'яны з Гратоўскіх. Нарадзіўся ў 1781 г., паступіў у войска ў 1806 г. Вызначыўся пад Элаў у 1807 г. і быў прызначаны шэфам эскадрона гвардыі, у 1808 г. у Іспаніі браў удзел у бітве пад Самасерай, у 1809 г. пасля бітвы пад Ваграмам атрымаў ордэн Ганаровага легіёна, у 1811 г. атрымаў тытул барона Французскай імперыі. Вызначыўся ў кампаніях 1812—1814 гг. У 1812 г. – маёр гвардыі, у 1815 г. палкоўнік 4-га палка уланаў. У 1820-м г. пайшоў у адстаўку. Памёр у 1821 г.
55
Гетманава Касакоўкая, Тарэза з Патоцкіх, дачка Міхала, валынскага ваяводы. Жонка гетмана Шымана Касакоўскага, павешанага ў Вільні ў 1794 г.
56
«Бераніка» (фр.: Bеrеnice) – трагедыя ў пяці актах французскага драматурга Жана Расіна, упершыню пастаўленая на сцэне ў 1670 г. – Л. Л.
57
Taka losów ludzkich dola, Nie uniknie nic zniszczenia! Mimo wieków uwielbienia Znalazł Rasyn swego Mola! – Л. Л.
58
W tych wierszach pozostanie dwóch wad pamięć wieczna: Ja, żem był zajękliwy, – Pani, że njegrzeczna. I rzekną potomkowie, czyniąc porównanie, Że tam winna natura, – tu złe wychowanie. Яна адказала Гарэцкаму, даслаўшы яму ў Вену верш: Памылка, хоць і дасціпная, ёсць мудрых прызнанне, што смех – плод прыроды, як і заіканне. А хто смеху над слабай плоццю баіцца, той добрым выхаваннем не можа пахваліцца. (Пераклад С. Судніка.) – Л. Л. На што Гарэцкі ёй адказаў: Już jest wszystko skończone, dajmy pokój sobie; Można rzec, że z triumfem wyszły strony obie. Więc schowajmy już ostre dowcipu sztylety. Skromność, grzeczność, łagodność to jest broń kobiety. Усё скончана ўжо, маем прыйсці да спакою такі, Магчымая рэч, што ў трыумфе абодва бакі. Дык схаваем вострых досціпаў штылеты, Сціпласць, ветлівасць, лагоднасць – гэта зброя кабеты. (Пераклад С. Судніка.) – Л. Л.
59
Дызма Бонча-Тамашэўскі, паэт, аўтар «Ягеланіды» і сакратар канцылярыя Станіслава Аўгуста, барскі канфедэрат.
60
Рэшка Ігнат (1760—1830), доктар філасофіі, прафесар астраноміі Віленскага ўніверсітэта. Пра Ігната Рэшку гл: Лаўрэш Леанід. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі. Мінск: Лімарыус, 2013. С. 96—97. – Л. Л.
61
Тамаш Жыцкі (1783—1840), матэматык, прафесар алгебры Віленскага ўніверсітэта (1807—1817). – Л. Л.
62
Brodfresser (нем.) – тут мае сэнс «дармаед». – Л. Л.
63
Па-польску каханне – miłość. – Л. Л.
64
Міхал Бжастоўскі, віленскі маршалак, сын Станіслава, пасол на чатырохгадовы сойм, Памёр у 1806 г. З Евай з Храптовічаў (дачкой Яўхіма) меў сына Караля.
65
Агінская, дарсунская старасціна – пэўна, Антаніна з Белазораў, жонка Юзафа, маці Ігнацыя, бабуля Габрыэля. Памерла ў 1811 г.
66
Аднак графіня Пузыня з Гюнтараў пісала пра Канстанты Новамейскага: «Адным з самых прыемных уражанняў майго жыцця ў Залессі (1838 г.), было знаёмства з п. Канстанты Новамейскім, старым знаёмым майго бацькі. Пані сенатарава (Агінская, жонка Міхала Клеафаса), інтарэсамі якой ён кіраваў (бо ведаў законы), называла яго „белай постаццю сярод чорных людзей“. Яго сумленнасць вынікала з сапраўднай рэлігійнасці і была асновай яго характару і падставай яго дзейнасці. Да таго ж ён меў мілы досціп і невычэрпную дабрыню. Хоць і стары кавалер, але не быў ані салодкім ані буркатлівым. Было нешта святарскае ў яго размовах, меў ён дзіўны прывілей казаць праўду ў вочы і нікога пры гэтым не раздражняць, і таму меў усё больш і больш прыхільнікаў».
67
Эма, лекар з Наваградка, вялікі шулер, які часта за картамі забываў пра сваіх хворых. Неяк загуляўшыся, так моцна спазніўся, што пацыент ужо памёр. Гэты выпадак даў пачатак прыслоўю: «Пан Эма, пан Эма, дзе твая энема?» (клізма – Л. Л.). У Яцкоўскага гэта гісторыя пададзеная наступным чынам: «А дзе тут доктар? Сталовічы, Мыш, Гарадзішча, ну то няма там ніякага доктара. Слонім, Нясвіж, Наваградак – ёсць, але далёка. А хоць і бліжэй, ну, што тут з таго за карысць? Як мой цесць паміраў у Наваградку, то яна сама пабегла да пана Эмы, доктара, а пан Эма нічога не рабіў, толькі аглядаў карты, што там шулеры цягнулі. То мая цешча кажа: «Ай, гвалт! Пане Эма, ратуй, пан, Хаіма!». А ён ёй казаў: «Пачакай, пачакай, не перашкаджай мне зараз». Ну, то той, што раскладваў там карты, кажа да яго: «Чаго ты тут віснеш, у цябе няма грошай, бо ты ўсё прайграў, а выйграць ты не можаш. Ідзі з гэтай беднай кабетай, яна дасць табе рубля, будзеш ты зноў спрабаваў шчасця». А ён яму кажа: «Ну, я не лячу за рубля, я золата толькі бяру». То мая цешча дае яму дуката – а крычыць, а плача […]. А ён ёй казаў: «Пачакай, пагляджу, які гэта дукат». І паставіў яго на карты, а той дукат не прайграў, а на ліха выйграў, ну, як ён выйграў, то ён і выйграваў, і выйграваў. А як ён выйграваў, то не хацеў ісці да хворага. Мая цешча а крычыць, а плача, дык яны ёй кажуць: «Ну, чаго ты, дурная кабета, плачаш, як ты сама дала яму грошай, каб ён адсюль не пайшоў. Ён не пойдзе, пакуль не будзе голы». А ён ёй казаў: «Ну, ідзі ты дадому, пастаў ваду ўва гаршчэчку, вазьмі ў аптэцы рамонку і мыла, як я прыйду, няхай ўсё будзе гатова». То яна зараз пабегла дадому, а Хаіму ўжо рука толькі часам торгне, а жыў ён яшчэ доўга, аж да пятай гадзіны. А калі пан Эма прыйшоў, то ўжо мая цешча ў жалобе сядзела. Як яна сядзела, дык гаварыць не магла, толькі сказала: «Ай! разбойнік!». А потым гэта мая цешча намовіла бахуры, каб яны за тым доктарам бегалі і крычалі: «Пан Эма, пан Эма, а дзе твая энема?». – цыт па: Яцкоўскі Ігнацы. Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды. Warszawa, 2010. С. 18—19. Перакладчык кнігі Яцкоўскага прафесар Мікола Хаўстовіч заўважае, што Эма рэальная асоба: «Леанард Падгорскі-Аколаў у артыкуле пра Яна Гарбацэвіча, прататыпа героя «Дзядоў» А. Міцкевіча, «Святар з Цырына» (Pamiеtnik Literacki, XLV. 1954. z. 3. S. 65) піша пра тое, што Стафан Верашчака замаўляў для ксяндза Валяр'яна Дзюрдзевіча (памёр у 1798 г.) лекі ў наваградскага аптэкара (ці лекара) Эмы». – гл. там жа, зноска №3 на С. 18. – Л. Л.
68
Апалінарыя Плятэрава, дачка Тадэвуша Жабы, апошняга полацкага ваяводы, была замужам за Казімірам Плятэрам, субацкім старастам. Высакародная матрона памерла ў 1847 г. Яе бацька быў вядомы сваёй дзікасцю, жорсткасцю, гонарам і неразумнасцю. Увайшоў у народныя песні і прымаўкі.
69
Жырмунскія Радзівілы. Жырмуны – мястэчка на безназоўным прытоку Дзітвы ў Лідскім павеце, 14 вёрст ад Ліды на паўночны захад, 75 ад Вільні па дарозе з Ліды на Вільню. Былая ўласнасць Завішаў. З пасагам Барбары Завішанкі, дачкі менскага ваяводы і жонкі Мікалая Фаўстына Радзівіла, наваградскага ваяводы, маёмасць перайшла ў дом Радзівілаў. Ад сына Завішанкі, крайчага ВКЛ Станіслава IV Радзівіла (1722—1768), пайшла лінія жырмунскіх Радзівілаў. Яго сын Мікалай ад Францішкі Бутляроўны, генерал войска ВКЛ, меў дзвюх дачок: Юлію (у першым шлюбе Юдыцкая, у другім – замужам за Мацеем Радзівілам з Бердычава, у трэцім шлюбе за Аляксандрам Любамірскім), і Ганну (у першым шлюбе Нарбутова, у другім Храпавіцкая, у трэцім Лашкевічава) і чатырох сыноў: Караля, Францішка, Міхала (палкоўніка, бацьку Марцаліны Чартарыскай, вучаніцы Шапена) і Мікалая. Гэты апошні меў дзяцей з Нарбутоўнай: Мікалая-Піліпа, Стэфанію, Ванду і Марыю. Адна з іх як пасаг перадала Жырмуны Тышкевічам.
70
Паўстанне дзекабрыстаў. – Л. Л.
71
Аўтар успадкаваў маёмасць пасля смерці Фацімы Сямашкі, непаўнагадовай дачкі свайго дзядзькі Сямашкі, якая жыла ў Парыжы і памерла там каля 1829 г., атрымаў у спадчыну 80 000 франкаў. Па спадчыну ён прыехаў у Парыж у снежні 1833 г. Паколькі грошы былі прысвоены нядобрасумленным адвакатам, неабходна было правесці суд, і ён падоўжыў адпачынак на тры месяцы. У 1835 г. з-за затрымкі спадчыннай справы Мараўскі зноў меўся атрымаць дазвол на выезд.





