Каля асядзе пыл.

- -
- 100%
- +

Калі асядзе пыл.
ГЛАВА 1 Выпадковасць.

Мужчына выбраўся з машыны ды палез пад капот. Праз некалькі хвілін да яго далучыўся яшчэ адзін пасажыр чорнай Audi. У машыне засталіся дзве дзяўчыны. Пасядзеўшы трохі, адна прапанавала:
— Можа, таксама паглядзім?
І вось, над капотам схілілася ужо чатыры галавы. Нутро аўтамабіля разглядалася яшчэ доўга, пакуль Анжэй, трасучы у паветры вынятай з глыбінь машыны дэталлю, не паведаміў:
— Прыехалі!
Адна з дзяўчат паглядзела пад капот, потым на дэталь ды зноў пад капот.
— Ядзя, не гіпнатызуй ты яе, — пасміхнуліся мужчына, — не дапаможа. Усё адно не паедзе.
— Можаш ты суцешыць, — адгукнулася дзяўчына. — І што мы цяпер будзем рабіць?
На тварах пасажыраў гаротнай Audi з'явіўся выраз крайняй заклапочанасці.
— Янек, падай мне тэлефон. Паглядзім, дзе мы хоць знаходзімся.
Хлопец знік у салоне аўтамабіля. Пратлуміўшыся хвілін пяць, ён нарэшце знайшоў смартфон ды працягнуў яго брату. Уся чацвёрка, так сама як толькі што разглядала змесціва капота, уставілася у мапу.
— Да Бела-Падляскі кіламетраў пяцьдзясят. Без таксі або эвакуатара не дабяромся. А вось да вашай радавой сядзібы усяго нейкіх пяць-шэсць, — падумаўшы, сказаў Янек, саркастычна вылучыўшы словазлучэнне «радавая сядзіба». — Цалкам можна дайсці пешшу. Так будзе прасцей: пакуль датефануемся да сэрвісу, пакуль яны прыедуць... Так да ночы пратарчым на дарозе.
Пачуўшы пра тое, што падарожжа можа працягнуцца толькі сваім ходам, маладыя людзі дружна паглядзелі на ногі адной з дзяўчат. Бажэна і сама зірнула на уласныя канечнасці. На маленькіх ступнях красаваліся вытанчаныя бэжавыя басаножкі на даволі высокім абцасе.
«М-да, — падумала яна, — штосьці мне не вельмі хочацца падарожнічаць».
— А машына? — тут жа выпаліла яна. — Янек, ты ж не пакінеш сваю ляльку проста на трасе? А раптам заўтра не знойдзеш ад яе, а ні рожак, а ні ножак?
Выраз твару хлопца пачаў імкліва змяняцца, у вачах з'явілася сусветная туга. Відавочна, ён уявіў, як цёмнай ноччу бязлітасны згоншчык выкрадае яго каштоўную малую ды вязе яе у зусім невядомым накірунку.
Сваю машыну Янек абажаў. Больш за яе мужчына кахаў толькі сваю жонку — Ядзю ды сына. А тая усім сваім выглядам давала зразумець, што не збіраецца тырчаць тут чорт ведае колькі часу праз кучу жалеззя. Выбар, перад якім лёс паставіў Янека, быў занадта жорсткім.
— Ну што мы вырашаем? — спытаў Анжэй, не вытрымаўшы пакут брата. — За кіламетр адсюль ёсць невялікая вёска. Дакаціць да яе машыну нам цалкам па сілах, а там няхай з ёй хлопцы з сэрвіснага цэнтра разбіраюцца. Усё ж лепш, чым да ночы чакаць тут. Заадно паглядзім, ці можна там дзе-небудзь пераначаваць, а раніцай вырашым, што будзем рабіць далей. Калі не, тады і будзем думаць.
Бажэна зноўку паглядзела на свае ногі. Не, безумоўна, ісці пешшу, няхай і усяго кіламетр, ёй не хацелася.
Анжэй, перахапіўшы позірк жонкі, уздыхнуў:
— Сядайце у машыну.
Абедзве дзяўчыны тут жа занялі свае месцы. Ехаць такім чынам было даволі нудна, але, перапоўніўшыся спачуваннем да сваіх мужоў, яны сядзелі ціха, заняўшыся кожная сваімі думкамі.
«Можа, Ядзя і самрэч мела рацыю? Не варта было ехаць у такую глуш. Паехалі б адпачыць куды-небудзь у Італію ці на Кубу», — думала Бажэна. Але ж не, вельмі ёй хацелася убачыць «Струмень». «Дарэчы, цікава, чаму Казімір менавіта так назваў сваю сядзібу?»
Першы раз пра «Струмень» Бажэна пачула ад сваёй прабабулі. Даўно, яшчэ у раннім дзяцінстве. Бацькі, якія абодва тады працавалі, часта пакідалі іх з сястрой пад наглядам прабабулі, а тая займала дзяцей рознымі гісторыямі. Зараз Бажэна ужо сумнявалася: распавядала гэтыя гісторыі бабка ім з сястрой ці проста згадвала сваё мінулае. З прабабуліных расповедаў Бажэна памятала вельмі няшмат: нейкія урыўкі, якія то складаліся у нешта агульнае, то зноўку разляталіся на кавалачкі.
Але вось расповеды аб «Струмені» чамусьці запомніліся асабліва ярка. Можа, таму, што прабабка згадвала аб сядзібе даволі часта, а можа, і па нейкай іншай прычыне — гэтага дзяўчына не ведала. Але адно Бажэна ведала дакладна: прабабуля вельмі жадала павярнуць сядзібу назад, сям'і. Вось толькі чаму прадзядуля з жонкай пакінулі родныя месцы ды як апынуліся у Саюзе, дзяўчына не ведала ці не памятала. Хаця і спрабавала праясніць гэты момант. Але прабабуля да таго часу ужо памерла, прадзядулю жывым Бажэна наогул не заспела. Дзядуля таксама памёр, калі яна была яшчэ зусім дзіцем, а бацька і сам нічога толкам не ведаў.
Увогуле, усё гэта так і забылася б, калі б не выпадак.
Некалькі месяцаў таму Анжэю спатрэбілася набыць дзяльніцу зямлі. Вось тады, яна і натрапіла на інфармацыю аб продажы у Падляшшы аднаго надзелу. Для Анжэя гэты надзел цікавасці не меў, але чамусьці выклікаў інтарэс у самой Бажэны. Навошта ёй спатрэбіўся гэты клапцік зямлі, ды яшчэ і у самай глыбінцы Падляшша, дзяўчына і сама не ведала, але усёж-такі адправіла запыт на атрыманне больш падрабязнай інфармацыі.
Калі Бажэна атрымала адказ на свой запыт, сказаць, што яна была здзіўлена — не сказаць нічога. У справаздачы пісалася наступнае:
«Зямельны надзел такога ды такога памеру. На дзяльніцы знаходзяцца: парк, копанка ды гэтак далей. Будынак у два паверхі, з такой ды такой агульнай плошчай. Пабудаваны у першай палове дзевятнаццатага стагоддзя. З пяцідзесятых гадоў дваццатага стагодзя выкарыстоўваўся як муніцыпальны прытулак для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Але у сувязі з аддаленасцю ад цэнтраў ваяводства ды паветаў у 1987 годзе прытулак быў зачынены. З 1995 года надзел змяніў некалькі уладальнікаў, але так і застаўся закінутым».
Але усё гэта было малацікава, а вось далей... Апошнім уладальнікам сядзібы да нацыяналізацыі у 1946 годзе з'яўляўся нейкі Ежы Старжэцкі, 1910 года нараджэння.
Бажэна глядзела на тэкст ды не верыла сваім вачам: Ежы Старжэцкі — яе прапрадзед! А сядзіба, атрымліваецца, — «Струмень». Той самы «Струмень», у які так марыла да апошняга дня свайго жыцця павярнуцца яе прабабуля.
Потым быў званок бацькам у Варшаву, размова з Анжэем. Доўгія умаўленні, тлумачэнні, заўвагі ды іншае, іншае, іншае. Усе яны, у тым ліку і сама Бажэна, лічылі: укладацца зараз у маёмасць у памежжы – такая сабе ідэя. Тым не менш, патраціўшы безліч часу ды сіл, Бажэна усё ж стала уладальніцай сядзібы. «Струмень» стаў для яе падарункам да дня нараджэння. Праўда, калі быць да канца шчырай, Бажэне належала толькі палова, другая дасталася яе сястры.
Гаротная Ядзя ніяк не магла зразумець, навошта ёй нейкі стары дом ды кавалак зямлі у чорта на рагах. Але нарэшце, справядліва палічыўшы, што «дараванаму каню у зубы не глядзяць», супакоілася. Анжэй ды Янек, палічыўшы, што «чым бы дзіцяці ні цешылася, абы не...», успрымалі усё, што адбываецца, даволі спакойна.
А вось Бажэна была шчаслівая. Ёй да нервовай дрыжыкаў хацелася пабачыць радавую сядзібу на свае вочы. Адзінае, што яе спыняла, дык гэта здача праекта — у дзяўчыны заставаліся яшчэ няскончаныя працоўныя справы. Ды і Ядзя не магла вось так адразу усё кінуць. Таму паездку прыйшлося адкласці да чэрвеня.
Бажэна збірала валізу, калі пачула званок свайго мабільнага тэлефона. Дзяўчына азірнулася па баках у пошуках мабільніка.
— Вось, халера, куды я зноў яго дзела?
Тым часам музыка гучала усё настойлівей.
— Так тэлефанаваць можа толькі Ядзя.
Бажэна зачыніла вечка валізы, гук тут жа стаў цішэй. Дзяўчына прыслухалася, зноў адчыніла валізу ды пачала выкладаць рэчы. Па законе падласці, тэлефон апынуўся на самым дне. Зірнуўшы на дысплей, яна уздыхнула: так і ёсць, тэлефанавала Ядзя.
— Звярніся у Арганізацыю грамадскага блага, — пачула Бажэна з дынаміка.
— Навошта? — здзівілася яна.
— Для таго, каб табе слыхавы апарат выдалі. Глухім жа належыць, — бушавала Ядзя. — Тэлефаную табе дзесяць хвілін, а ты...
— Навошта?
Ядзя апяшыла ды замаўчала, а праз некалькі секунд, супакоіўшыся, спытала:
— Што «навошта»?
— Тэлефануеш навошта? — спытала старэйшая сястра.
— Ах, гэта! Паслухай, ты умовіла Янека ды Анжэя паехаць з намі?
— Не зразумела! А яны хіба едуць? Але чаму?
— Чаму, чаму! Вось прыедзе твой любы дадому, у яго спытаеш.
— А ты, сястрычка, у мужа спытаць не магла?
— Янек бурчыць нешта наконт таго, што яны даўно не адпачывалі, а адпачынак на прасторах роднай прыроды — гэта проста цудоўна. Ды яшчэ — што будзе вельмі сумаваць, таму не можа адпусціць мяне адну.
— Паслухай, хутка павернецца Анжэй, я з ім паразмаўляю ды патэлефаную табе.
Не паспела Бажэна адключыць тэлефон, як пачула скрыгатанне ключа у замкавай шчыліне. Праз пару хвілін у спальню увайшоў муж. Мужчыне хапіла аднаго позірку, каб зразумець: жонка ужо усё ведае. Ён прысеў на ложак, абняў маладую жанчыну ды спакойна прамовіў:
— Таму што я кахаю цябе і не жадаю надоўга заставацца адзін.
Потым Анжэй доўга ды упарта тлумачыў Бажэне, што і яна не можа без яго. Пасля такіх аргументаваных тлумачэнняў ёй не засталося нічога іншага, як пагадзіцца з довадамі мужа.
Анжэй адправіўся у душ. А Бажэна, падумаўшы, што муж, хутчэй за усё, галодны, нехаця паднялася з ложка. Толькі надзеўшы халацік, яна узгадала, што абяцала патэлефанаваць сястры. Адправіўшы у мікрахвалёўку вячэру для мужа, яна набрала нумар Ядзі.
— Няхай едуць, — задаволена прамуркатала сястра у слухаўку.
З чаго Бажэна зрабіла выснову: спосабы пераканання у іх мужоў прыблізна аднолькавыя. Ну нездарма ж яны браты.
Бажэна ды Анжэй яшчэ спалі, калі пачуўся званок у дзверы. Прыехалі Ядзя з мужам. Дзяўчына ледзь паспела адчыніць дзверы, як міма пранёсся руды ураган у асобе яе пляменніка. Трохгадовы Хенрык з крыкам заскочыў на рукі Анжэю, які з'явіўся у канцы калідора. Па незразумелай прычыне у іерархіі усіх сваіх сваякоў дзіця ставіла дзядзьку на другое месца. Магло бы і на першае, але там безраздзельна валадарыла бабуля, да якой, да бурнай радасць хлопчыка, яго і адпраўлялі на час ад'езду бацькі.
Запрасіўшы усіх у гасцёўню, Бажэна накіравалася на кухню. Она уключыла чайнік, узяла вазачку з цукеркамі ды печывам, павярнулася да гасцей ды пацікавілася:
— Што гэта вы так рана?
— Як гэта што? Трэба ж яшчэ дамовіцца, калі мы выязджаем ды на чыёй машыне. Вашы «электрычкі» адпадаюць адразу, — катэгарычна заявіў Янек, размясціўшыся за сталом.
— Гэта яшчэ чаму? — пакрыўдзілася за сваю машынку Бажэна.
— Таму што ты даедзеш на ёй да першай калюжы, у якой яна паспяхова і патоне, — з'едліва заўважыў сваяк.
— Тады паедзем на пазадарожніку Анжэя, ён нідзе не патоне.
Анжэй кіўнуў. Яму, мяркуючы па усім, наогул было усё роўна, на чым ехаць. Мужчына захапляльна бавіуся з пляменнікам, які да гэтага моманту з,еў усе цукеркі ды старанна маляваў запэцканымі у шакаладзе рукамі на ціхотцы дзядзькі выявы у стылі Казіміра Малевіча.
— А мая машына? — расхваляваўся Янек. — Я яе адну не пакіну!
— Янек, ты упэўнены, што табе варта было жаніцца на Ядзе? Узяў бы шлюб са сваёй «Аўдзі» ды быў бы шчаслівы.
Калі у спрэчку збіралася уступіць ужо Ядзя, каб разрадзіць абстаноўку, загаварыў Анжэй:
— Якая розніца, на чым ехаць? Калі Янеку так хочацца, паедзем на яго машыне.
Астатнія згодна кіўнулі.
Пасядзеўшы у гасцёўні яшчэ каля гадзіны ды вырашыўшы усе пытанні, звязаныя з паездкай, Ядзя з мужам сталі збірацца дадому.
— Тады, заўтра гадзінкам да дзевяці мы заедзем за вамі, — яшчэ раз удакладніў Янек.
У ауторак, да абеду, яны былі ужо у прыгарадзе Варшавы, дзе знаходзіўся дом бацькоў дзяўчат. Круг атрымаўся прыстойным, але паколькі Ядзя не хацела везці сына невядома куды, прыйшлося спачатку заязджаць да старэйшага пакалення.
Пасёлак сустрэў іх афрыканскай спёкай. Старыя сосны, якія з усіх бакоў атачалі дамы, сяк-так абаранялі жыхароў ад невыноснай спёкі ды цягучага, як марыва, паветра. Яркае ліпеньскае сонца хоць і спрабавала забрацца у дворыкі, але блыталася у раскідзістых вяршынях, нібы у сетках. Зялёныя кроны дрэў, рознакаляровыя галоўкі кветак, адурэлыя ад спёкі галубы, змучаныя людзі ды нават асфальт, які плавіўся пад коламі машын, — усё жадала аднаго: дажджу ды хоць трохі прахалоды. Лета у гэтым годзе выдалася на рэдкасць гарачым.
Машына спынілася перад брамай. Тая расчынілася нібы сама па сабе, нібыта даўно чакалі гасцей. Audi плаўна пакацілася па асфальтаванай дарожцы да дома.
На ганку стаяў пан Станіслаў уласнай пярсонай, што было вельмі нечакана. Бо бацька дзяўчын ніколі не прапускаў працоўных дзён. Нават на Каляды ён абавязкова, хоць на гадзіну, заязджаў у пусты офіс сваёй кампаніі. Дзяўчаты добра памяталі: бацька заўсёды шмат працаваў. У адваротным выпадку эмігрант проста не змог бы забяспечыць годны узровень жыцця для жонкі і дзяцей.
ГЛАВА 2 Загадка закінутага маёнтку.

— Прыехалі, — стомлена выдыхнуў Анжэй, уладкоўваючыся на месцы кіроўцы. — Зараз адпачнем ды пойдзем шукаць начлег.
Бажэна азірнулася вакол — вёска ёй, безумоўна, спадабалася.
Ціхае, акуратнае месца, такое тыповае для усходу Польшчы. Тут усё дыхала статечнасцю ды гаспадарлівасцю. Невялікія драўляныя хаткі з пафарбаванымі яркімі фарбамі ваконіцамі стаялі у цені садоў, атачоныя акуратнымі плотамі. Яны цешылі вока плямамі кветнікаў ды вымеценымі стужкамі пясчаных дарожак.
Рэдкія мінакі, у асноўным сталага узросту, з цікаўнасцю паглядалі на незнаёмую машыну ды, нічога не кажучы, ішлі па сваіх справах.
У сотні метраў ад месца, дзе спынілася машына маладзёнаў, на высокім пагорку грозна ды велічна высіўся касцёл. Высокі, з чырвонай цэглы будынак глядзеў на жыццё вёскі вузкімі прарэзамі вокнаў. Сонца залаціла вострыя шпілі вежаў, ствараючы чароўны арэол, які ахутаў касцёл, нібы пакрывала.
— Прыгожа, — прамовіла Ядзя, любуючыся храмам. — Можа, падыйдзем, паглядзім бліжэй?
— Пасля. Спачатку неблага было бы знайсці, дзе нам правесці ноч, а ужо потым будзем вывучаць мясцовыя славутасці. Дарэчы, як вы мяркуеце, у каго можна спытаць? — пацікавіўся Янек.
— А ты спыні каго-небудзь ды спытай, дзе тут найбліжэйшы пяцізоркавы гатэль.
— Бажэна, вось адкажы мне: як цябе з тваім языком муж трывае? — не застаўся у баргу Янек.
Толькі Бажэна збіралася годна адказаць — у спрэчку умяшалася Ядзя.
— Янек, каханы, у вёсцы усе навіны можна даведацца толькі у адным месцы — у краме.
Пошук мясцовага гандлёва-забаўляльнага цэнтра заняў трохі часу. Трэба адзначыць, «цэнтр» быў цалкам прыстойным. Вялікае памяшканне, па перыметры якога цягнуліся паліцы з таварамі, адгароджаныя ад пакупнікоў прылаўкамі. Асартымент, вядома, быў больш бедным, чым у звыклых маркетах роднага Любліна, але неблагім.
За прылаўкам захапляльна балтала па тэлефоне прадаўшчыца — жанчына нявызначанага узросту ды выбітнай фігуры (у добрым сэнсе гэтага слова). Выконваць свае прафесійныя абавязкі яна відавочна не спяшалася, не звяртаючы на увашэдшых, роўным лікам ніякай увагі.
— Пані, — паклікаў яе пасля пяціхвіліннага чакання Янек.
Прадаўшчыца нарэшце азірнулася, акінула мужчыну такім позіркам, нібы да найвысакароднейшай пярсоны звярнуліся апошнія халопы. Зрэшты, разгледзеўшы пакупнікоў лепей ды ацаніўшы як фінансавыя магчымасці, так і знешнія дадзеныя абодвух мужчын, яна змяніла гнеў на міласць.
Пакуль Янек ды Анжэй спрабавалі даведацца што-небудзь аб начлезе, Ядзя ды Бажэна вывучалі асартымент, прыкідваючы, чым яны будуць сёння вячэраць.
Разважанні дзяўчат былі перапынены варкаваннем, што даносілася з боку прылаўка:
— Ну, ці можаце зняць у мяне, — казала прадаўшчыца.
Бажэна паглядзела на працоўніцу гандлю, і у яе галаве з'явіліся некаторыя сумневы: што, уласна, тая прапануе зняць?
Пераглянуўшыся, сёстры накіраваліся да мужэй.
Не, не тое каб Бажэна паталагічна раўнавала Анжэя, вядома, яна яму давярала, но пачуццё уласніка не дазваляла прайсці міма такога абуральнага факту.
Тым часам Ядзя, якая відавочна падзяляла меркаванне сястры, звярнулася да мужа:
— Янек, вы хутка?
На твары прадаўшчыцы зноў змяніўся выраз: зараз Ядзя ды Бажэна адчулі сябе не проста халопкамі, а халопкамі, жабрачкамі ды пракажонымі у адной асобе.
Жанчына ж, страціўшы усякую цікавасць да пакупнікоў, зноў занялася тэлефонам.
— Ну і што ж вы даведаліся? — спытала Ядзя, як толькі яны выйшлі з дзвярэй крамы.
— Наступнае: на ускраіне вёскі жыве нейкі дзед, пан Чэслаў. Ён кожнае лета здае пакоі гараджанам, якія прыязджаюць сюды адпачыць. Зараз пастаяльцаў у дзеда няма, так што варта паспрабаваць, можа пашчасціць.
Шчасце мела выгляд старажытнага, акуратнага старога, на галаве якога, нягледзячы на трыццаціградусную спякоту, красавалаўся футравы капялюш.
Не паспеў Анжэй пастукаць у дзверы даволі вялікага дома, як, нібы чорцік з тытунёўкі, у іх за спінамі узнік стары. Зрушыўшы свой галаўны убор на патыліцу, ён пацікавіўся:
— Панове, пакоі зняць жадаеце?
Анжэй сцвярджальна кіўнуў.
— Нам, увогуле, толькі на адзін дзень.
— На дзень дык на дзень, — ахвотна пагадзіўся стары. — Праходзьце, зараз вам усё пакажу.
Пакоі мелі даволі прыстойны выгляд: чыстыя, светлыя, з добрай, хоць і старэнькай мэбляй.
Размеркаваўшы паміж сабой памяшканні ды заплаціўшы дзеду грошы, маладыя людзі разышліся.
Не паспеў Анжэй зачыніць за сабой дзверы, как на ганку узнік Янек.
— Послушай, Анжэй, неблага было б да крамы схадзіць.
— Забыўся адрасок у прадаўшчыцы узяць? — ехідна спытала Бажэна. — Так ты Ядзю адправіў бы, яна б і даведалася.
— З розуму зыйшла?! — пакрыўдзіўся Янек. — Я паесці купіць што-небудзь хачу. І між іншым, прадаўшчыцу больш Анжэй зацікавіў, ён ёй па узросце больш падыходзіць.
— Ёй па узросце пан Чэслаў больш падыходзіць, — пасміхнулася Бажэна.
Анжэй, ведаючы па досвету, што спрэчка паміж братам ды жонкай можа зацягнуцца надоўга, вырашыў умяшацца:
— Янек, ты ісці кудысьці збіраўся. Вось і ідзі.
— А ты?
Мужчына, узгадаўшы працэс транспарціроўкі машыны да вёскі, адмовіўся наадрэз:
— Я цябе лепш тут пачакаю.
— Як хочаш, — кіўнуў галавой брат ды знік за дзвярыма.
— Ведаеш, неблага было б памыцца, — звярнуўся Анжэй да жонкі.
Тая сядзела на краі ложка ды уважліва нешта шукала у валізе.
— Што ты шукаеш?
Дзяўчына падняла галаву ды паглядзела на мужа.
— Ты нешта спытаў?
— Спытаў, што ты шукаеш.
— Пластыр.
Анжэй хацеў нешта сказаць, але толькі паківаў галавой.
Прыхільнасць Бажэны да высокіх абцасаў была вядомая усім. Куды б тая ні накіроўвалася, якое бы ні было надвор'е на вуліцы, вышыня абцаса заставалася нязменнай — максімальнай.
Нарэшце дзяўчына выцягнула на свет упакоўку пластыру ды паспрабавала зняць басаножкі, але тыя упарта не хацелі злазіць. Бажэна стомлена застагнала.
— Вельмі балюча? — трывожна спытаў Анжэй.
Дзяўчына кіўнула у адказ.
Мужчына узяў з рук жонкі упакоўку пластыру, прысеў на кукішкі ды асцярожна зняў з яе ног абутак. Потым вельмі беражліва заклееў невялічкія ранкі на маленькіх ступнях, якія змясціліся на яго далонях.
— Дзякуй, любы мой, — падзякавала Бажэна мужу. — Дай мне, калі ласка, валізу, у ёй ёсць яшчэ пара абутку.
Анжэй паставіў на ложак даволі аб'ёмны кофар, падазраючы, што зараз на свет божы з'явіцца яшчэ адна пара «гішпанскіх ботаў» у выглядзе вузенькіх басаножак з высокім вострым абцасам. Аднак Бажэна дастала зусім не мадэльныя чаравічкі, а пару маленькіх чорных лакавых балетак без прыкмет наяўнасці абцаса. Дзяўчына пераможна паглядзела на мужа, выдатна ведаючы, што ён чакаў убачыць.
Анжэй пасміхнуўся.
— Пайду усё ж такі даведаюся, дзе можна памыцца, — сказаў ён.
Нацягнуўшы балеткі ды прыхапіўшы ручнік, Бажэна накіравалася следам за мужам.
У глыбіні сада стаяў старэнькі калодзеж, укрыты галінамі велізарнай разгалістай яблыні.
Анжэй дастаў вядро вады, уладкаваў яго на невысокай драўлянай лаўцы. Сцягнуўшы цішоту, спытаў у жонкі:
— Дапаможаш?
Кіўнуўшы, Бажэна зняла коўшык, які вісеў побач, на галіне яблыні. Зачэрпнула вады, але зноў выліла яе у вядро.
— Анжэй, яна ж студзёная!
— У такую спякоту — менавіта тое, што трэба.
З вялікім сумневам дзяўчына стала паліваць вадой спачатку рукі, потым плечы ды спіну мужа. Затым, накінуўшы на плечы Анжэя ручнік, спрабуючы, сагрэць змерзлае ад студзёнай вады цела.
Анжэй абняў жонку, прыціснуў да мокрых яшчэ грудзей.
— Я кахаю цябе, — прашаптаў ён, уткнуўшыся тварам у яе валасы.
Дзяўчына пацалавала мужа, адхілілася.
— Хадзем, — пацягнула яна Анжэя за руку. — Хутка павернуцца Ядзя ды Янек.
Ядзя з мужам паднімаліся на ганак, калі з-за рога хаты з'явіліся Анжэй з жонкай.
Уладкаваўшы на кухонным стале пакеты, дзяўчаты прыняліся разбіраць пакупкі.
Пан Чэслаў уважліва назіраў за іх дзеяннямі. Бутэлька дарагога алкаголю, якая з'явілася з пакунка, відавочна узрадавала старога, бо у далейшым прыгатаванні вячэры ён прыняў самы актыўны удзел.
— Вы адкуль да нас? — пацікавіўся стары, калі усе сабраліся за сталом.
— Зараз з Варшавы, да родных ездзілі, а самі мы з Любліна.
— А тут як апынуліся? — пацікавіўся ладна захмялелы стары. — У Беласток едзеце, ці што?
— Не, — адказаў Анжэй.
— А куды? — цікаўнасць дзеда яшчэ больш павялічылася ад чарговай, выпітай чаркі.
— Недалёка ад вашагай вёскі, кіламетрах у дзесяці, ёсць старая шляхетная сядзіба, вось туды мы накіраваліся.
— Гэта, Старжэцкіх сядзіба? — здагадаўся дзед. — Тады вам прыйдзецца пагасцяваць у мяне даўжэй.
— Чаму? — здзівілася Бажэна.
— Вось з'ездзіце — самі убачыце. Паслухайце, вам навошта наогул гэтая сядзіба, яна ж, лічы гадоў сорак, як занядбанай стаіць?
— Зараз гэта сядзіба належыць нам, — патлумачыла Бажэна, — вось і прыехалі паглядзець.
— Вам?! — Стары пільна паглядзеў на іх ды раптам зусім нечакана вымавіў: — Даведайся пані Марыя, моцна б расчаравалася. Ужо вельмі яна гэтую сядзібу любіла, усё марыла, як дзеці яе ды унукі там жыць будуць. А цяпер... Відаць, не такі лёс.
— Вы адкуль пра Марыю Старжэцкую ведаеце? — зацікавілася Бажэна.
— А табе навошта? — не застаўся у баргу стары.
Бажэна паднялася з-за стала ды выйшла з пакою. Праз некалькі хвілін павярнулася, трымаючы ў руках пашпарт, ды працягнула дакумент дзеду. Той прыжмурыў вочы, адчыніў яго на апошняй старонцы ды прачытаў запіс: «Бажэна Старжэцкая, год нараджэння 1995».
Вочы старога здзіўлена пашырыліся. Ён доўга глядзеў спачатку на Бажэну, потым на Ядзю.
— Дык вы, стала быць, яе...
— Праўнучкі, — перабіла Бажэна.
— Твая сястра — адзін у адзін Марыя, толькі вось рудая.
Ядзя вырашыла удакладніць, што зусім яна не рудая, гэты колер мае назву «светлы каштан», але, падумаўшы, не стала акцэнтоўваць на гэтым увагу.
— Дык вы ведалі Марыю ды Ежы Старжэцкіх?
— А хто іх тут не ведаў? — здзівіўся дзед. — Ім жа не толькі «Струмень», але і вёска наша належалі. Я сам іх амаль не памятаю, зусім малы быў. Але вось мая маці, яна у іх у доме кухаркай працавала, — стаў паглыбляцца ва успаміны стары. — Добрыя пан ды пані былі, так яна казала. Пан Ежы за працу плаціў заўсёды шчодра ды справядліва, пані дзяцей у мясцовай школе грамаце навучала... А, потым, яны раптам узялі ды зніклі. Ніхто навад не ведаў куды. Хаця зараз яно і зразумела: сорак шосты быў, вайна скончылася, камуністы прыйшлі. А яны ж шляхта, ды да таго ж яшчэ і неблагога роду, было што узяць, вось і збеглі ад граху далей. Толькі я вам так скажу: мы тут, бог ведае, колькі стагоддзяў уперамешку жылі: беларусы, палякі, украінцы. Пан Ежы нарадзіўся тут, а род пані Марыі з-пад Віцебску быў, і нічога, усе яе тут любілі. Ды і неблага нам пры іх жылося. Як пан Казімір, дзед пана Ежы, сядзібу пабудаваў — вёска наша квітнець пачала. А потым камісары прыйшлі. Нічога добрага не далі, так і абабралі яшчэ да ніткі, — відаць было, недалюбліваў дзед камуністычнаю уладу.
Маладзёны яшчэ доўга прасядзелі са старым, слухаючы яго аповеды ды абмяркоўваючы, хто у чым быў правы, а хто вінаваты.
Разышліся яны далёка за поўнач.
— Ведаеш, — казала Бажэна, уладкоўваючыся на грудзях у мужа, — усё гэта даволі дзіўна.
— Ды што тут дзіўнага? Спалохаліся людзі — вось і збеглі, — адказаў Анжэй.
— Так, ды не так. Ну сам пасудзі: усё кінуць, з'ехаць без збораў, без падрыхтоўкі... Ды і што ім, уласна, пагражала? Калі з нацыстамі не супрацоўнічалі, прадзед сам у Войску Польску ваяваў, а у астатнім — простая, мясцовая шляхта. Адабралі б сядзібу ды зямлю — ды уся справа. Навошта трэба было бегчы, ды яшчэ не у Польшчу, а на поўнач Беларусі?



