Узаемны разлік

- -
- 100%
- +
Да вяселля Вішнеўскага ды Адэлі ён яшчэ некалькі разоў сустракаўся са Стэфай у кампаніі сяброў. Але запрасіць яе куды-небудзь схадзіць хлопец так і не наважыўся. У рэшце рэшт, хутка вяселле, а алкаголь робіць мужчын рашучымі, а жанчын больш разняволенымі — так думаў Януш ды не таропіў падзеі.
У залі для урачыстых мерапрыемстваў ЗАГСа малады чалавек глядзеў толькі на Стэфанію. Так, Дэлька у фаце ды белай сукенцы была безумоўна прыгожая, але Стэфа… «Як можна падабраць колер убору, які так ідэальна падыходзіць па адценні да вачэй?» — думаў Януш усю цырымонію.
«Ды што з табой такое, зусім паплыў ад прыгожай дзяўчынкі! Ты яшчэ вершы ёй пад вакном па начах чытаць пачні», — спрабаваў супакоіць сябе малады чалавек. Але тым не менш, намагаючыся цэлы дзень паказваць абыякавасць, Красовіч увесь час імкнуўся трымаць дзяўчыну у полі свайго зроку — на шчасце, сяброўцы нявесты і так належала быць навідавоку.
Да вечара Януш зразумеў: палягчаць яму задачу панна Дальковіч не збіралася — яна амаль не піла, да таго ж вакол яе пастаянна круціўся нехта з гасцёў. Мужчына з цікавасцю назіраў за гэтым. Стэфа умудралася адначасова прыцягваць да сябе усю мужчынскую увагу, не прыкладаючы да гэтага ніякіх намаганняў, і пры гэтым не дратаваць прысутных на банкеце жанчын. Яна вельмі натуральна ды гарманічна пераводзіла спробы фліртаваць з ёй у звычайныя прыяцельскія стасункі.
Ён ужо хвілін дваццаць глядзеў, як нейкія сваякі Адэлі спрабавалі штосьці настойліва распавесці дзяўчыне. Але улічваючы, што абодва мужчыны былі ужо ладна п’яныя, атрымлівалася у іх гэта з цяжкасцю. Усё гэта выглядала абсалютна натуральна, пакуль адзін з мужчын не паспрабаваў узяць яе за руку. Стэфа ветліва адхілілася, аднак госць вырашыў паўтарыць сваю спробу. Януш заўважыў, як імгненна нудны, ветлівы позірк дзяўчыны стаў грэбліва-ледзяным. Хлопець выдатна зразумеў: Стэфанія зараз адкажа, і тое, што яна скажа, відавочна не спадабаецца п’янаму мужчыне.
— Панове, — загаварыў Януш, — дазвольце мне забраць у вас сваю дзяўчыну. Панна Дальковіч сёння і так удзяліла больш чым дастаткова увагі гасцям.
Мужчыны незадаволена абмяняліся позіркамі, але правакаваць канфлікт не сталі — ці то былі не настолькі п’яныя, ці то не хацелі звязвацца з Красовічам. Усё ж Януш меў відавочную перавагу у плане фізічнай формы.
— Хадзем, Стэфа, — ён упэўненым жэстам узяў яе за руку.
— Дзякуй, — шапнула тая. — Ты пазбавіў мяне ад гэтай п’янай балбатні.
— Можа быть, трохі пашпацыруем? Ты не супраць? — прапанаваў Януш. — За рэстаранам ёсць неблагі сквер.
Стэфанія згодна кіўнула у адказ.
— Не ведала, што нашы стасункі перайшлі на новы узровень, — усміхаючыся, казала яна маладому чалавеку, калі яны ішлі уздоўж алеі.
— Ну прабач, не было часу табе паведаміць. Але калі казаць сур’ёзна, Стэфанія, не варта так рэагаваць на выхадкі людзей у стане алкагольнага ап’янення. Ты ж не можаш ведаць, як павядзе сябе чалавек.
— І што ты хочаш прапанаваць? Мне цярпець, калі мяне без маёй згоды спрабуюць хапаць? — парыравала дзяўчына.
Януш не знайшоў што сказаць у адказ.
— Давай паразмаўляем аб чымсці іншам, — прапанаваў ён змяніць тэму.
Колькі часу яны тады правялі у скверы, мужчына зараз ужо і не памятаў. Калі Януш выклікаў для Стэфы таксі, ужо грунтоўна развіднела. Ці хацеў ён тады запрасіць яе да сябе? Так, вядома хацеў. Малады чалавек яе шалёна хацеў, але атрымліваць у адказ той позірк, якім яна узнагародзіла нахабнага госця, хлопець не збіраўся.
Яны пачалі сустракацца. Не проста сустракацца — яны праводзілі амаль увесь вольны час разам. Наколькі б ні адчуваў сябе Януш стомленым ці разбітым пасля працы, ён альбо чакаў, пакуль Стэфанія за ім заедзе, альбо забіраў яе сам. Але з блізкасцю малады чалавек пакуль не спяшаўся — Красовіч і сам не разумеў чаму.
Быў пачатак верасня, яны вячэралі у рэстаранчыку пасля паходу у кіно. Януш планаваў схадзіць на нейкую меладраму, бо дзяўчаткі любяць рамантычныя фільмы. Але Стэфа катэгарычна адпрэчыла яго прапанову.
— Давай лепш паглядзім «Праклён манахіні», я не люблю меладрамы, — заявіла яна.
— Чаму? — здзівіўся ён.
— Януш, навошта глядзець гісторыі пра чужое каханне, калі у чалавека усё добра у сваім жыцці? І потым, калі ужо глядзець казкі, то я аддам перавагу страшным, а не слязлівым.
І вось яны абмяркоўвалі за вячэрай сямейную пару Уорэнаў. Пакуль Стэфанія разважала пра тое, ці былі яны звычайнымі шарлатанамі, ці усё ж гіпатэтычна нешта, што знаходзіцца за мяжой чалавечага разумення, мае права на існаванне, малады чалавек уважліва глядзеў на яе.
І тут Тадэвуш меў рацыю зноў: Стэфа лёгка магла размаўляць на любыя тэмы. Літаратура? Хто цікавіць: Роўлінг, Рэмарк, Заля (ведаць бы яшчэ Янушу, хто гэты апошні). Музыка? Сюіты, эцюды, Фрэдзі Меркюры ды Бетховен. Жывапіс, гісторыя (яна лёгка сыпала датамі), аўтамабілі, палітыка — ды без праблем. Пры чым гэта была не пустая балбатня, а альбо нядрэннае веданне тэмы, альбо чотка аргументаваная пазіцыя.
— У цябе што, у галаве працэсар? — усміхнуўся Януш, калі Стэфанія дагаварыла.
Дзяўчына адставіла у бок кубак кавы.
— Не, — адказала яна. — Проста мне падабаецца чытаць. Ну ці, калі няма магчымасці, то слухаць што-небудзь цікавае. Ды да таго ж у мяне няма склерозу.
Малады чалавек накрыў яе руку сваёй.
— Стэфка, калі ласка, паехалі сёння да мяне, — нечакана для самога сябе прамовіў ён.
— Ну няўжо, пан Красовіч! А я ужо пачала асцерагацца, што мне, прыйдзецца самой рабіць табе такую прапанову, а для дзяўчыны з прыстойнай сям'і гэта недапушчальна, — усміхалася яна.
У ложку са Стэфаніяй было так сама добра, як і у камунікацыі. Яна умела быць адначасова і вельмі тэмпераментнай, ды неверагодна пяшчотнай. Стэфа не пакутавала ад ханжаства ці залішняй маралі ды ахвотна ішла на нешта новае. Але самым прыемным для Януша было тое, што яна не прыкідвалася: яна шчыра жадала яго, ёй падабалася быць з ім, глядзець на яго цела, дакранацца да яго.
Неўзабаве яны сталі жыць разам. Праўда, перад гэтым Стэфанія сумленна папярэдзіла яго пра тое, што гатаваць яна не надта любіць . Але Януша гэтая праблема хвалявала менш за усё, яму і так было добра з ёй.
Вядома, у яго Маленькай былі і свае недахопы. Яна цярпець не магла крывадушнасці. Не, зразумела, такую якасць можна было б назваць годнасцю, але не у тым выпадку, калі вам у твар абсалютна спакойна ды дэталёва распавядаюць аб тым, чаму менавіта вы не падабаецеся. Стэфа вызначалася неверагоднай упартасцю: калі яна штосьці хацела, дзяўчына магла перагарнуць зямлю, але атрымаць сваё. Складана было з ёй і спрачацца, бо табе не ладзілі звычайны скандал — табе памерна, па палічках, аргументавана даводзілі, што ты не правы. І у зваротным кірунку гэта дзейнічала так сама. Дзяўчына была свята упэўненая: калі ты не можаш даказаць сваю пазіцыю, значыць, у цябе яе няма. Пра сямейнае жыццё у яе таксама былі свае уяўленні.
Аднойчы Януш павярнуўся з працы ды застаў Стэфанію за праглядам чагосьці па ноўтбуку.
— Што ты там глядзіш? — спытаў ён, цалуючы Стэфу у аснаванне шыі…
Калі яны выбраліся з ложка ды селі вячэраць, малады чалавек пацікавіўся:
— Мне здавалася, што ты не любіш меладрамы.
— У цэлым так, але гэтая — выключэнне.
— І што такога асаблівага ва «Знесеных ветрам»? — спытаў Януш, адцягваючыся ад талеркі.
— А у гэтай кнізе няма слабых, якія пастаянна маюць патрэбу у абароне. Ведаеш, у фільмах ці кнігах пра каханне чамусьці заўсёды нехта некага ратуе, а тут — стасункі двух аднолькава моцных характараў. Для мяне добрыя стасункі ці удалы шлюб — гэта шлюб паміж роўнымі партнёрамі.
Карацей кажучы, быць побач са Стэфай было хоць часам і складана, але дакладна не нудна. Януш даўно забыўся пра свае шматлікія прыгоды, яго цікавіла толькі адна жанчына. Хлопець разумеў, што кахае сваю маленькую Стэфу.
Першыя праблемы з’явіліся недзе гады праз паўтары. Гэта быў карпаратыў. Кампанія, у якой працаваў Януш, адзначала сваё дзесяцігоддзе. І, зразумела, ён прыехаў туды са Стэфаніяй. Стэфа, як звычайна, была неверагодна прывабная, але гэтым разам маладому чалавеку гэта не падабалася. Калі раней хлопец не без пачуцця перавагі назіраў за тым, як яго Маленькую праводзяць позіркамі іншыя мужчыны, то зараз, гледзячы на тое, як Стэфанія лёгка ды непрымушана камунікуе ды зачароўвае топ-менеджараў, фінансістаў ды генеральнага, Януш упершыню адчуваў даволі балючы укол рэўнасці. На нейкае імгненне яму нават падалося, што яны насамрэч з розных сусветаў.
Не, ён не мог ні у чым папракнуць Стэфанію: яна нават не спрабавала з кім-небудзь фліртаваць, наадварот, усім сваім выглядам дзяўчына паказвала, што адзіны мужчына, які яе цікавіць — гэта ён сам. Але маладому чалавеку не было ад гэтага лягчэй, ён даволі ясна улоўліваў здзіўленыя позіркі, накіраваныя на іх пару.
— Ты дазволіш запрасіць тваю дзяўчыну? — да іх падышоў Мацей.
— Калі Стэфанія не супраць, то, калі ласка, — адказаў мужчына, мысленна дадаўшы: «А ці не пайшоў бы ты да ліха».
Ну не ладзіць жа было сцэну рэўнасці праз звычайны танец. Да таго ж сам Януш танцаваць не асабліва і умеў, таму і не любіў, але і псаваць настрой каханай жанчыны не хацеў. Малады чалавек, прытуліўшыся плячом да сцяны, назіраў, як грацыёзна Стэфа ў пары з Мацеем кружаць па залі.
— Ты будзеш? — яго увагу адцягнула Малгажата. Дзяўчына стаяла каля яго, працягваючы келіх шампанскага. — Трэба ж табе сябе чымсьці заняць.
— Не, дзякуй, Гося, але я не хачу сёння піць, я на сваёй машыне.
Маладая жанчына сумна уздыхнула. Януш зразумеў, што яго тон падаўся ёй даволі рэзкім. Ён ведаў, што даўно неабыякавы дзяўчыне, праўда, ніколі да гэтага не ставіўся сур’ёзна. Гося, вядома, міленькая, але не больш за тое.
— Ты сёння цудоўна выглядаеш, — вырашыў выправіць сітуацыю хлопец.
— Менавіта таму ты зараз нават не глядзіш на мяне, — пакрыўджана адказала тая. — Можа, мы таксама патанцуем, ты не супраць?
Януш працягваў сачыць за Стэфаніяй.
— Прабач, Малгажата, але я не люблю танцаваць.
Дзяўчына паклала руку на плячо маладога чалавека. Януш са здзіўленнем паглядзеў на яе.
— Нічога ж дрэннага у адным танцы няма, — працягвала Гося. — Наўрад ці твая сяброўка будзе раўнаваць.
Януш асцярожна прыбраў жаночую руку са свайго пляча.
— Яшчэ раз прабач, але я насамрэч не люблю.
Жанчына абышла яго і стала так, каб засланіць сабой тых, хто танцуе.
— Яне, — загаварыла яна, — з якіх часоў ты стаў такім правільным? І потым, паглядзі на гэтую ледзяную ляльку, — кіўнула Гося галавой у бок Стэфаніі. — Хіба такая табе патрэбна?
Мужчына паглядзеў на калегу.
— Гося, па-першае, цябе гэта не тычыцца, па-другое, Стэфа дакладна не лялька.
Не чакаючы адказу, Януш абышоў Малгажату ды накіраваўся у бок тых, хто танцуе.
— Мацей, прабач, — перапыніў ён танец, — але мне трэба сёе-тое сказаць Стэфаніі.
Бароўскі паціснуў плячыма:
— Так, вядома.
Януш узяў дзяўчыну пад руку ды адвёў у бок.
— Стэфа, паехалі дадому.
— Штосьці здарылася? — падняўшы на маладога чалавека вочы, спытала яна.
— Я табе там усё патлумачу.
Не паспелі яны пераступіць парог кватэры, як Януш, нават не уключаючы святло, падхапіў дзяўчыну на рукі ды панёс у спальню.
— Ты мая, ты толькі мая, — не пераставаў шаптаць ён, песцячы каханую жанчыну.
Стэфанія ляжала, уладкаваўшы галаву у яго на грудзях ды абярэжнаа водзячы пальцамі па нізе жывата Януша. Хлопець гладзіў яе папялістыя валасы.
— Стэфка, — нечакана спытаў ён, — чаму ты са мной?
Дзяўчына прыўзнялася на локці. У цемры спальні мужчына не мог бачыць яе твару, але адчуваў, што яна глядзіць на яго.
— Прабач, я не разумею, пра што ты, — загаварыла Стэфанія.
— Я спытаў, чаму ты менавіта са мной. Для добра адукаванай дзяўчынкі з заможнай сям'і, магчыма, кандыдатура і лепшая ёсць.
Пэўны час дзяўчына маўчала. Стэфа не разумела, што сёння адбываецца з Янушам, але яна добра адчувала, што яго штосьці непакоіць — гэта адчувалася нават па таму, наколькі зараз было напружана цела каханага чалавека.
— Мне здаецца, тут усё відавочна, — нарэшце загаварыла Стэфанія. — Я кахаю цябе, вось і усё. І потым, што ты маеш на увазе, кажучы пра больш годных кандыдатаў? Ты хочаш прапанаваць мне замест мэтанакіраванага мужчыны, які адначасова вучыўся ды працаваў, здолеў уладкавацца на добрую пасаду, хлопчыка-мажора ці чалавека, для якога жонка — гэта проста статус, як гадзіннік, машына ці пара брэндавага абутку? Дзякуй, любы, але мяне гэта не задавальняе. Да слова, так, у майго бацькі ёсць сродкі, але гэта яго грошы, а не мае, ты ж ведаеш, што я не хачу іх браць.
Януш ведаў: Стэфа насамрэч імкнулася да незалежнасці. Адзіная ды любімая дачка уладальніка сеткі «БеластокБуд» жыла на свой заробак менеджара, нават яе любімая Audi была набыта у крэдыт. Стэфанія марыла пра сваю справу.
Януш беражліва прыціснуў яе галаву зноў да сваіх грудзей.
— Прабач, Маленькая, гэта проста рэўнасць, звычайная мужчынская рэўнасць.
— Ага-а, — найграна-пакрыўджаным тонам працягнула дзяўчына. — А ты думаў, мне прыемна глядзець, як гэтая дзяўчынка — здаецца, Гося — вужом уецца вакол цябе?
— Стэфка, не кажы дурасцяў, — усміхнуўся Януш.
А на наступны дзень малады чалавек у абедзенны перапынак паехаў спачатку у ювелірную краму, а потым да Стэфаніі на працу. Спыніўшы машыну на паркоўцы перад офісным цэнтрам, Януш дастаў мабільны тэлефон.
— Так, любы, — пачуўся у слухаўцы голас Стэфы.
— Не зможаш зараз вызваліцца да вечара? — спытаў мужчына.
— Думаю, так, — пасля невялікай паўзы адказала дзяўчына. — Усё ж магу я часам выкарыстаць той факт, што працую у бацькі.
— Добра, я чакаю цябе на паркоўцы каля цэнтра.
Праз дзесяць хвілін Стэфанія уладкоўвалася на суседнім сядзенні.
— Што гэта ты вырашыў сёння сыйсці пасярод працоўнага дня? — з цікаўнасцю спытала яна.
— Магу ж я часам прагуляць, — адказаў Януш.
— І чым жа мы будзем з табой займацца?
— Ну, ты ж любіш адпачываць на прыродзе, вось і паедзем у Сальніцкі лес. Надвор’е сёння выдатнае, так што чаму б не прагуляцца.
На вуліцы стаяла першая палова кастрычніка, надвор’е насамрэч было добрым. Апошняе восеньскае сонца яшчэ нядрэнна прагравала дзённае паветра. Дажджоў даўно не было. Лёгкі вецер амаль не пранікаў скрозь галіны дрэў, а толькі ціха шалясцеў у верхавінах іх яшчэ не абляцелых перад зімой крон, асыпаючы зямлю рознакаляровым дываном з пярэстага лісця. У лесе было суха, ціха ды утульна.
Януш ды Стэфа доўга блукалі па вузкіх звілістых сцежках, што блыталіся сярод ствалоў дрэў.
— Такім чынам, ты збег з працы дзеля шпацыру па лесе, — казала Стэфанія, калі яны ужо у вячаровых прыцемках павярталіся да машыны.
— Так, але не толькі дзеля гэтага.
Януш спыніўся пасярод сцежкі.
— Я хацеў яшчэ аб чымсці з табой паразмаўляць.
Стэфа з цікавасцю глядзела на яго знізу уверх.
— Пан Красовіч, вы мяне сёння інтрыгуеце.
— Ну што вы, панна Дальковіч, ніякіх інтрыг. Проста хачу прапанаваць вам стаць пані Красовіч. Стэфка, выходзь за мяне замуж, — Януш, усміхаючыся, дастаў з кішэні паліто скрыначку з пярсцёнкам.
— У мяне толькі адна умова, — дзяўчына глядзела на маладого чалавека смеючыся вачыма. — Я хацела бы быць пані Дальковіч-Красовіч.
— Вось ужо гэтыя сучасныя жанчыны, ніякай павагі да традыцый продкаў. Зрэшты, як хочаш: якое б ты ні абрала прозвішча, кахаць табе ад гэтага я менш не стану, — цалуючы яе, пажартаваў Януш.
Дадому яны павярталіся ужо позна увечары. Як высветлілася, часам для блізкасці найлепшым месцам становіцца навад машына, што стаіць на глухой паляне у вячэрнім восеньскім лесе.
Вяселле маладыя людзі планавалі у чэрвені, ну а пакуль Янушу наканавана было прайсці праз тое самае мерапрыемства, якое ён адкладаў больш за паўтары гады: бацькі Стэфы чакалі іх на Каляды у сябе дома.
Яны сядзелі тады у невялікім памяшканні, якое Вішнеўскі здымаў пад офіс сваёй фірмы, што толькі набірала абароты.
— Паслухай, Януш, перастань кідацца з кута у кут, — з усмешкай казаў Тадэвуш, назіраючы за сябрам. — У мяне зараз галава закружыцца. Лаві ды супакойся.
У бок Красовіча паляцела бутэлька з броварам. Хлопец лёгка перахапіў ёмістасць на ляту, адчыніў, зрабіў пару глыткоў.
— Калі мы з табой падлеткамі ледзь не раз на месяц улазілі у бойкі, ты не баяўся, — працягваў Вішнеўскі. — А зараз цябе непакоіць знаёмства з бацькамі нявесты. Я сам два з паловай гады таму праходзіў праз гэты працэс ды магу запэўніць, зыходзячы са свайго досведу: ніхто не будзе цябе там катаваць.
Януш, стаміўшыся вымяраць крокамі памер памяшкання, сеў у крэсла насупраць сябра.
— Справа не толькі у самім знаёмстве, — зрабіўшы яшчэ пару глыткоў, загаварыў ён.
— А у чым?
— Тадэвуш, хто бацькі тваёй Адэлі? — нечакана спытаў Януш.
Вішнеўскі з неразуменнем паглядзеў на сябра.
— Ты ж ведаеш: бацька — хірург, маці — афтальмолаг. Але пры чым тут гэта?
— А у Стэфы хто бацька? Ты, будучы ужо бізнесменам, ехаў знаёміцца да медыкаў. У мяне крыху іншая сітуацыя. Прараб з сям’і эмігрантаў: бацька — кіроўца, маці — медсястра, ды дачка уладальніка сеткі крам будматэрыялаў.
— Януш, ты звар’яцеў? — абсалютна сур’ёзна спытаў Тадэвуш. — Пра што ты зараз кажаш?
— Вішнеўскі, я увосень быў з ёй на карпаратыве… — і малады чалавек пераказаў сябру падзеі таго вечара. — Нават Гося, і тая заўважыла. А ты ж ведаеш, што розумам яна не блішчыць, — падсумаваў хлопец.
— Сябра мой, табе не здаецца, што ты сам сябе накручваеш? Так, у цябе прыгожая, разумная нявеста. Табе самому дваццаць дзевяць гадоў. Вядома, ваш пяцідзесяцігадовы генеральны, ды і астатнія, будуць глядзець з зайздрасцю. А чаго ты чакаў ад п’яных мужыкоў? А Госька… Я цябе прашу! Ды усе, каму не лянота, ведаюць, што яна да цябе неабыякавая, вось і нагаварыла глупстваў. Яна ж таксама не сляпая ды разумее, што ёй да Стэфаніі ва усіх сэнсах як да Месяца пешшу. Знайшоў каго слухаць. Вось што я табе адкажу: усё ж мая жонка — блізкая сяброўка тваёй нявесты. Стэфа кахае цябе, а на астатняе наплюй. Да таго ж, наколькі я ведаю з расповедаў Адэлі, сям’і Дальковічаў абсалютна не уласцівы снабізм. Дзед яе і сам будаўнік, яшчэ пры камуністах цягаў з будоўляў што мог ды прадаваў — так і пачаў зарабляць. Бацька і за таварам, у свой час, ездзіў без дапаможнікаў, і за прылаўкам пастаяў. Так што не бяры у галаву.
І зноў Тадэвуш меў рацыю. Адзінае, што хвалявала бацькоў Стэфаніі, дык гэта стаўленне Януша да іх дачкі. Яны даўно ужо звыклі да яе незалежнасці ды не умешваліся у жыццё Стэфы.
— Мяне цалкам задавальняе тое, што мая дзяўчынка шчаслівая з табой, — сказаў яму пан Аляксандр, калі яны увечары пілі віскі у яго кабінеце, далей ад пані Эдыты.
З успамінаў Януша вырваў голас Малгажаты.
— Што ты робіш пасярод ночы на лоджыі?
Жонка стаяла на парозе, захінаючы халат. Малады чалавек азірнуўся, спрабуючы засяродзіцца на рэчаістнасці.
— Нам сёння да маіх ехаць раніцай, а ты не спіш, — працягвала тая.
— Папалю ды прыду, — адказаў Януш, з цяжкасцю хаваючы раздратаванне. Ён злаваўся не на жонку, ён злаваўся на самога сябе. — Гося, ідзі кладзіся спаць, я хутка буду.
Жанчына у адказ паціснула плячыма:
— Ну, як хочаш.
Мужчына зноў застаўся на лоджіі адзін. Апошняе, да чаго ён быў зараз гатовы — дык гэта да таго, каб легчы у сужэнскі ложак. Януш глядзеў на гарызонт, над верхнім яго краем віднелася тонкая ружовая паласа. Успаміны, якія ён шэсць гадоў хаваў у глыбіні свядомасці, нахлынулі новай хваляй.
Глава 3. Крок у цемру
У сакавіку яны сабраліся у Люблін — наведаць бацькоў Януша. Бацька як раз павярнуўся з рэйсу. «Здавалася б, што магло пайсці не так? — думаў малады чалавек. — Каму можа не спадабацца яго Маленькая?» Але хлопец памыліўся.
Калі бацька, насамрэч, быў у захапленні... Ну, як часта можна абмеркаваць з будучай нявесткай тэхнічныя характарыстыкі цягачоў ды асаблівасці перавозкі грузаў па Еўропе!
— Ну вось, уявіце, іду я спаць, — распавядаў за сумеснай вячэрай пан Уладзімір, — а на раніцу…
— А на раніцу у вас пусты бак, — працягнула Стэфанія. — А хочаце, я адгадаю, што гэта быў за горад?
— Паспрабуй, — усміхаючыся, прапанаваў бацька.
— Марсэль, — адказала дзяўчына.
— У кропку!
Мужчына засмяяўся, а разам з ім і Януш са Стэфай. Не усміхалася толькі пані Святлана.
— Хопіць вам аб машынах, — загаварыла яна. — Давайце, лепей, аб больш важным. Што вы плануеце з вяселлем?
— Ды нічога асаблівага, — паціснуў плячыма Януш. — Думаем зняць дом, выязная рэгістрацыя ды блізкае кола сяброў ды родных. Грошай у нас для гэтага цалкам дастаткова.
— А хіба твой бацька, — пані Святлана звярнулася да Стэфаніі, — не хоча дапамагчы дачцэ з вяселлем? Гэта ж шлюб — раз ды на усё жыццё.
Стэфа паставіла на стол шклянку з вадой і з некаторым здзіўленнем паглядзела на жанчыну.
— А да чаго тут мой бацька? Гэта я замуж выходжу, а не ён жэніцца, — адказала яна.
— Ну-у, — скептычна працягнула маці Януша, — усё ж такі адзіная дачка.
— І што з гэтага? — дзяўчына паціснула у адказ плячыма. — Мае бацькі далі мне усё, што былі павінны: шчаслівае дзяцінства, добрую адукацыю, а далей я магу і сама справіцца.
— Сама, дык сама, — з відавочнай неахвотай пагадзілася пані Святлана. — А як з вянчаннем? Ты ж праваслаўны, — гэтым разам звярнулася яна да сына, — а Стэфанія — каталічка.
— Ды мы і не планавалі вянчацца, да чаго гэтыя забабоны, — без задняй думкі сказаў Януш. — Да таго ж Стэфка у мяне хутчэй гібрыд.
— Гэта як? — усміхаючыся, пацікавіўся пан Уладзімір.
— Ды проста: мой бацька — каталік, а маці — праваслаўная. Яе бабуля ды дзядуля з-пад Глыбокага, гэта у Беларусі, — патлумачыла дзяўчына.
— А, дык мы яшчэ і амаль землякі! — заўважыў бацька Януша. Яму безумоўна падабалася нявестка. — А мы са Светай з Відзаў. Ведаеш, дзе гэта?
Стэфанія кіўнула.
— Так, непадалёк ад сядзібы Плятэраў. Я некалькі разоў была на захадзе Беларусі, таму неблага там арыентуюся.
Паступова тэма зрушылася у бок агульнай гістарычнай спадчыны, чаму Януш быў надзвычай рады. Ён выдатна бачыў, што Стэфаніі не вельмі прыемныя чаплянні яго маці, ды разумеў, што зараз дзяўчыну ад годнага адказу стрымлівае толькі тое, што гэта, яго маці. Пакуль Яны абмяркоўвалі гістарычныя пытанні, а пані Святлана так і працягвала сядзець з незадаволеным тварам. Яна амаль не прымала удзелу у агульнай размове.
А увечары Януш, ідучы на кухню па ваду, пачуў з пакоя бацькоў:
— Света, чаго ты прычапілася да дзяцей? Яны самастойныя людзі, самі ва усім разбяруцца. Ды і Стэфа — цудоўная дзяўчынка: прыгожая, выхаваная, разумная. Мне яна падабаецца.
— Ну так, — пачуўся голас маці, — надта ж разумная. А табе, як вып’еш, увогуле усё падабаецца.
— Спыняй, Света, — ужо сур’ёзна сказаў бацька.
Ранкам маці папрасіла Януша адвезці яе на кірмаш пад Замкам, бо у пана Уладзіміра пасля вечара злёгку балела галава.
— Ты ведаеш, сыночак, — пачала пані Святлана, — Стэфанія твая, вядома, вельмі прыгожая, але не для цябе яна. Усё у яе так проста, так лёгка. Вядома, можна гуляць у незалежнасць, калі багатыя бацькі стаяць за спіной…
— Мама, спыніся! — рэзка абарваў яе малады чалавек.
— А што спыніся? — не хацела заспакойвацца тая. — Вось як вы жывяце? Ежа з рэстаранаў — яна ж амаль не гатуе. Прыбіранне — клінінгавыя кампаніі. Пранне — машынка. Што гэта за жонка такая?
Януш адарваў позірк ад дарогі.
— Я цябе адзін раз папрасіў: спыніся. Ты нічога аб ёй не ведаеш. І потым, мне не патрэбна хатняя работніца, мне патрэбна жонка, якую я кахаю.
— Ну, кахаеш… А дзяўчынка пагуляе з табой ды знойдзе сабе роўню.
Хлопец рэзка прыпыніў машыну каля тратуара.
— Давай дамовімся так: альбо мы зачыняем гэтую тэму, альбо я еду дадому, забіраю Стэфу ды павяртаюся да Беластоку.
Жанчына маўчала. Ці падзейнічалі на маці яго словы, ці сама вырашыла, што не мае рацыі, малады чалавек не ведаў, але рэшта выходных прайшла без асаблівых праблем. Толькі калі яны увечары шпацыравалі па горадзе, стоячы каля Кракаўскай брамы, Стэфа спытала:
— Твая маці ад мяне не у захапленні?
— Не кажы глупстваў, Маленькая, — усміхнуўся Януш. — Хадзем, я лепш пакажу табе Стары горад.
Неўзабаве непрыемныя уражанні ад паездкі у Люблін сталі забывацца. Іх плаўна выцеснілі праца, размовы пра падрыхтоўку да вяселля ды планаванне будучай уласнай справы. Стэфанія ды Януш усё больш ды больш прыходзілі да разумення таго, што нядрэнна было б адчыніць нешта сваё. У Польшчы быў будаўнічы бум, і будоўля лічылася перспектыўным кірункам. Велізарным плюсам для спробы паспрабаваць сябе на гэтым рынку былі і досвет Януша, і праца Стэфы у якасці PR-менеджара, ды і сувязі яе бацькі у будаўнічай сферы. Той, у сваю чаргу, гатовы быў аказаць любую падтрымку як дачцэ, так і зяцю. Бацька Януша таксама прывітаў ідэю маладзёнаў.



