«Той дом, хоць невялікі, але мілы воку…». Маёнткі на захад ад Ліды

- -
- 100%
- +
Паводзіны Кашыца ў перыяд следтва становяцца прычынай нападак на яго з боку ўдзельнікаў паўстання. Гэта відаць ва ўспамінах, прысвечаных перыяду этапавання і ссылкі. Пра негатыўнае стаўленне да Кашыца з боку былых паўстанцаў згадвае Якуб Гейштар. Спыняецца на гэтым факце і гісторык Рышард Мяніцкі. Ён пісаў, што да канца жыцця за Канстанцінам Кашыцам быццам цені цягнуліся «слушныя папрокі і кляймо здрадніка. Пасля вяртання палякі не жадалі прымаць яго ў сваіх дамах, не жадалі з ім размаўляць». Апісвае сваю сустрэчу з Кашыцам па дарозе ў ссылку і Апалінарый Свентажэцкі, ён сустрэўся з Кашыцам на этапе ў Цюмені. Вольга Гарбачова падае фрагмент з успамінаў: «У партыі польскіх ссыльных на караблі знаходзіўся Кашыц з Наваградскага павета… хтосьці з прыяцеляў пазнаў яго. У нашай групе было чалавек дваццаць наваградцаў, і большасць з іх лічылі сябе ахвярамі „здрады“ Кашыца. Слова „здрада“ прычапілася да гэтага слабога і нешчаслівага чалавека, як чорная пляма, якой ніколі немагчыма адмыць. Распавядалася пра гэта шмат і шырока. Падлічвалі ягоных ахвяраў… Абурэнне і агульнае таўраванне нарастала з распаўсюдам разнастайных версій. Калі на караблі даведаліся пра прысутнасць Кашыца, усё забушавала. Асабліва моцна выступалі наваградцы. Уся прыхаваная антыпатыя і крыўда вылілася, як вулканічная лава. Вайсятыч, Грынявецкі, Пансет і іншыя кідалі гром і маланкі. Марна спакайнейшыя людзі, жадаючы прадухіліць буру, спрабавалі ахалодзіць распаленыя галовы. Усё скончылася тым, што Кашыца перавялі з групы палітычных ссыльных і адправілі яго на „баржу“ да крымінальных злачынцаў. Акт помсты быў выкананы».
Вольга Гарбачова лічыць, што магчыма справа Кашыца насамрэч не была настолькі адназначная, бо вядомая даследчыца Зоф'я Кавалеўская, пісала: «Адчуваю свой абавязак дадаць тут некаторыя факты, якія ў некаторай ступені павінны рэабілітаваць імя і памяць памерлага Кашыца. Склаў ён свае сведчанні на судовым следстве не з мэтай уратаваць сябе, як меркавалі пра гэта іншыя, а пад уплывам трохразовага катавання; у хвіліну болю і фізічнага аслаблення і дух мог лёгка аслабець. Вусны прашапталі месца схованкі пад Обрынскім палацам, дзе захоўваліся дакументы Нацыянальнага ўрада. Ці тыя, хто пазней кідаў у яго камяні, маглі б прысягнуць, што ў адпаведнай сітуацыі былі б больш трывалыя за Кашыца? Сведка, які апынуўся там у нейкай цывільнай судовай справе… распавядае, што ўбачыў у астрозе слабы цень чалавека, параненага бізунамі і напалову непрытомнага ад болю. Кашыц усё жыццё шкадаваў пра гэтую хвіліну слабасці, якая вырвала ў яго паказанне і прывяла да новых ахвяраў».
З 22 мая 1865 г. Кашыц знаходзіўся ў Цывільску. 19 сакавіка 1866 г. ён атрымаў дазвол на трохмесячную паездку ў Мінскую губерню для продажу свайго маёнтку, пасля чаго ў Цывільск болей не вярнуўся. У 1866 г. ён выехаў на чатыры месяцы ў Пецярбург, а 2 студзеня гэтага ж года выехаў у Маскву. У 1867 г. Кашыц атрымаў дазвол на выезд за мяжу, а ў снежні 1868 г. яму было дазволена пражыванне ў Рызе. Некалькі разоў Кашыц потым прыязджаў у свой маёнтак Обрын Наваградскага павета. У красавіку 1869 г. ён быў вызвалены з-пад паліцэйскага нагляду, а ў 1872 г. атрымаў дазвол на свабодны выбар месца пражывання.
З 1876 г. Кашыц жыў у маёнтку Обрын і займаўся гаспадаркай. Меў сыноў Юзафа Калікста (1855 г. н.) і Аляксандра Фелікса (1857 г. н.), дачку Ванду Людвіку (1860 г. н.). Маёнтак Обрын з'яўляўся ўласнасцю сям'і Кашыцаў да 1939 г. Канстанцін Кашыц пакінуў успаміны, прысвечаныя перыяду навучання ў Дэрпцкім універсітэце, якія захоўваюцца ў Аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве (BN, rkps. 2981), апрацаваныя прафесарам Янам Трынкоўскім.
Ёсць меркаванне, што яшчэ ў час паўстання на зямлі Канстанціна Кашыца паміж Малым Ольжавам і Мохавічамі (Шчытнікамі) былі ўстаноўленыя памятныя крыжы па загінулым у баі паўстанцам.
Лепшы лідскі знаўца гісторыі Міхал Шымялевіч пісаў, што Канстанцін Кашыц, сасланы на выгнанне, праз нейкі час вярнуўся ў край і змушаны быў, як кажуць, «добраахвотна» падпісаць 25 траўня 1866 г. акт, у сілу якога прадаў Тарноўшчыну (разам каля 2500 дзесяцін), генералу Дзмітрыю Маўрасу за 56 300 рублёў, у гэтай суме набыўца прыняў да пагашэння 12 000 рублёў доўгу былога ўладальніка Юлія Андрэйкавіча і саступіў прадаўцу дом у Рызе, ацэнены ў 25 000 рублёў
Аднак Кашыца гэта не ўратавала, і ён быў паўторна сасланы ў Сібір, а вярнуўшыся на радзіму, хутка — у 1881 годзе — памёр.
Пасля 1863-га года Тарнова набывае статус цэнтра сялянскай воласці.
Маўрасы
Новым уладальнікам Тарнова стаў унук Георгія Маўраса, былога гаспадара Малдовы. Радзімай старажытнага грэцкага роду Маўрасаў быў востраў Радос у Эгейскім моры, адкуль Маўрасы перасяліліся на Мальту, а ў 1650-м пераехалі ў Малдову. Там род Маўрасаў займаў вельмі высокае становішча, парадніўся з самымі вяльможнымі малдаўскімі сем'ямі: Кантакузен, Суцо і Гіка. У 1785 годзе Георгі Маўрас быў гаспадаром Малдавіі, яго сын Мікалай у 1828 годзе перайшоў на рускую службу, памёр у 1868-м. Графскі тытул роду Маўрасаў напачатку быў пажалаваны ў лютым 1876-га аўстра-венгерскім імператарам Францам-Іосіфам І. Пасля дакладу дэпартаменту герольдыі цар Аляксандр ІІ указам ад 1 кастрычніка 1876-га прызнаў графскі тытул Маўрасаў у Расіі.
Дзмітрый Маўрас (26.10.1820—12.07.1896) як афіцэр рускай службы браў удзел у задушэнні Венгерскага паўстання ў 1849-м, Крымскай вайне 1853—1856-га, задушэнні на Беларусі паўстання 1863-га. З 1873-га Дзмітрый Маўрас у чыне генерал-маёра камандаваў 1-й брыгадай 27-й дывізіі пяхоты ў Вільні. У 1877—1878-х Маўрас камандаваў 6-й рэзервовай дывізіяй пяхоты ў вайне супраць Турцыі. З 1852-га Маўрас жанаты з графіняй Кацярынай Іванаўнай Сімоніч (1829—1890), дачкой графа Івана Восіпавіча Сімоніча. На час жаніцьбы Маўрас служыў ва ўланскім палку ў Варшаве, там жыла сям'я Сімонічаў. Род гэты мае паўднёва-славянскае паходжанне. Харват ці далмацінец Іван Восіпавіч (1792—1850) быў афіцэрам у войску Напалеона. У 1812-м узяты ў палон, у 1816-м паступіў на рускую службу. У Тыфлісе жаніўся з удавой, княгіняй Арбеліяні. Меў сына Мікалая і дачку Кацярыну.
У Дзмітрыя і Кацярыны (з Сімонічаў) Маўрасаў нарадзіліся дзеці: Марыя — у 1852-м, Ганна — у 1856-м, Аляксандра — у 1860-м, двайняты Мікалай і Лізавета — у 1861-м гг. Брат лідскага вайсковага начальніка Васіля дэ Лазары, афіцэр расійскага войска Мікалай дэ Лазары, які ў пошуках заробку нейкі час жыў у нашым горадзе, пісаў у сваіх мемуарах пра жыццё ў Лідзе: «… з'явілася некалькі блізкіх знаёмых, з ліку якіх… самай прывабнай была Кацярына Іванаўна Маўрас, якая любіла нас, як родных, а таму яе сяброўства было для нас самым радасным. Недалёка ад Ліды быў маёнтак Маўраса Тарноўшчына, мы часта ездзілі туды і бавілі там па некалькі дзён у асяроддзі яе сям'і. Але нам дзіўна было бачыць, што яе дзеці былі амаль што ўсе вельмі непрыгожымі, нягледзячы на прыгажосць і прывабнасць самой Кацярыны Іванаўны».
Як адзначана вышэй, маёнтак Тарнова генерал Маўрас набыў у 1866 годзе ў паўстанца Канстанціна Кашыца. Прадаць свой маёнтак Маўрасу Кашыц павінен быў па царскім указе хутка і танна. Гэтак жа танна ў паўстанца Маўрас купіў дом у цэнтры Вільні, на Георгіеўскім праспекце, зараз гэта праспект Гедыміна.
З 1879 годзе генерал-лейтэнант Маўрас выйшаў на пенсію пасяліўся ва уласным доме ў Вільні. Акрамя Тарнова генерал купіў суседнія вёскі Мыто, Дзітву Тарноўскую, Паперню, Нявішу, Ярэмічы, Жукоўшчыну і Лебяду. Уся гаспадарка разам мела 15 000 дзесяцін ці 150 квадратных кіламетраў. Перыядычна сям'я генерала жыла і ў Пецярбургу. Той жа Мікалай дэ Лазары, «бачачы ўдалую і забяспечаную ў матэрыяльным сэнсе службу брата Васіля ў корпусе жандараў» пісаў, што з дапамогай Дзмітрыя Маўраса, «які лічыўся тады пры шэфе жандараў, пачаў прасіць аб залічэнні мяне на службу ў корпус. Клопаты гэтыя праз непрацяглы тэрмін увянчаліся поспехам, і ў жніўні месяцы 1867 г., прадаўшы ўсю сваю маёмасць, я з жонкай пераехаў у Пецярбург і быў прыкамандзіраваны да штаба. … Хутка і м-м Маўрас з дзецьмі пераехала ў Пецярбург, і я адшукаў ім кватэру ў тым жа доме Ліпса і на тым жа паверсе, дзверы ў дзверы. Дзякуючы жонцы Маўраса генерал Мезенцаў выдаў мне грашовую дапамогу ў памеры 250 руб. Гэта нам добра дапамагло…».
З канца 1860-х спачатку толькі ў летні перыяд, а потым увесь час граф Маўрас з сям'ёй жыў у маёнтку Тарнова. У першай палове 1880-х тут быў пабудаваны палацавы комплекс, які цяпер знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Аўтар праекта — архітэктар, Вінцэнт Горскі (1848 — пасля 1901) паходзіў з шляхты Віленскага павета (сын Мельхіёра і Юзафіны з Нарбутаў). У 1867—1873 гг. Горскі вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы. Пасля заканчэнні курса працаваў у Тэхніка-будаўнічым камітэце і ў хуткім часе быў прызначаны гарадскім архітэктарам г. Тэмрук (Краснадарскі край, Расія). У 1874 г. выйшаў у адстаўку. У 1885—1901 гг. працаваў экспертам па нерухомасці ў Віленскім зямельным банку і займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай. Толькі ў Вільні па яго праектах пабудавана каля 70 прыватных і грамадскіх будынкаў у тым ліку ён пабудаваў ці перабудаваў два дамы Маўраса ў цэнтры Вільні.
Сядзіба Тарнова складаецца з палаца і гаспадарчых пабудоў — стайні, лядоўні і ветрака. Перад сядзібным домам разбіты сквер, за 200 метраў на поўдзень ад палаца — дзве сажалкі. Пад'язная дарога агінае сядзібны дом, праходзіць паміж сажалкамі і вядзе да былога гаспадарчага комплекса, дзе знаходзіцца вятрак. Каля Белагрудскага касцёла была пабудавана карчма.
Палац — мураваны, асіметрычны ў плане будынак у стылі мадэрн з маляўнічай ступеньчатай кампазіцыяй фасадаў. Асноўнай часткай будынка з'яўляецца двухпавярховы аб'ем з цэнтральным выступам-рызалітам на галоўным фасадзе. З заходняга боку размешчана аднапавярховая прыбудова, з усходняга — дамінуючая ў сілуэце чатырохпавярховая вежа. У пластыцы фасадаў выкарыстаны элементы розных гістарычных стыляў. Абапал цэнтральнага рызаліта над ганкамі размешчаны балконы. Вуглы асноўнага аб'ёму руставаныя. Цэнтральная вось галоўнага фасада выдзелена вільчыкам (каньком) рызаліта і вертыкальным шэрагам паўцыркульных акон з прафіляванымі арачнымі сандрыкамі. Планіроўка будынка была анфіладна-калідорная. Паверхні асноўнага аб'ёму звязаны лесвіцай, якая размешчана ў цэнтры будынка. Падлогі былі паркетныя.
Стайня каля палаца — аднапавярховы цагляны будынак пад двухсхільнай страхой з пластычным галоўным фасадам. Лядоўня — паўпадвальнае памяшканне, дах якога выступае над зямлёй. Над уваходам двухсхільны шчыт з адтулінай у цэнтры. Ветраны млын размешчаны за 500 м ад палаца. Конусападобная пабудова, складзеная з бутавага каменю. Верхняя частка млына — драўляны шацёр, які паварочваўся на металічных шарах вакол сваёй восі з улікам кірунку ветру, не захавалася.
Нелі Антонаўна Салаўёва, унучка садоўніка маёнтка, успамінала, што на другім паверсе тарноўскага палаца ладзіліся пышныя балі, «…прыязджала шмат гасцей, апранутых у адпаведнасці з модай таго часу. Граф з жонкай шмат падарожнічалі. Напрыклад, бывалі ў Палестыне, часта адпачывалі на Міжземнамор'і, адкуль прывозілі шмат сувеніраў, адзін з якіх, ракавіна, дагэтуль захоўваецца ў маёй хаце». Наогул, граф і графіня былі добрымі людзьмі. Дзмітры Маўрас паважаў старасць і ўсіх былых працаўнікоў трымаў да апошніх дзён iх жыцця. А калі паміраў сам, загадаў службоўцам зрабіць доўгія сталы і лавы, паставіць іх уздоўж усёй паркавай алеі і багата накрыць. Маўляў, хай прыходзяць усе ахвотнікі ўспомніць і памянуць.
Асобна трэба сказаць пра бібліятэку і калекцыю Маўрасаў. Бібліятэка налічвала больш за 8 000 тамоў на розных мовах, каля 2 000 тамоў перайшло ўладальніку Тарнова ад ягонага дзеда Георгія. Разам з кнігамі ў бібліятэцы захоўваліся радаслоўныя дакументы Маўрасаў, граматы на расійскія, аўстрыйскія, грэцкія ордэны і чыны, радаслоўны спіс чатырох пакаленняў сям’i, у тым ліку і па жаночай лініі. Большая частка кніг знаходзілася ў Вільні, але шмат кніг было і ў тарноўскім палацы графа. У каталозе гэтай бібліятэкі, выдадзеным у 1888 годзе, на першай старонцы прысутнічае герб Маўрасаў: леў і дракон трымаюць прастакутны шчыт, а над ім — графская карона. У каталогу надрукаваны i партрэт графа Дзмітрыя Маўраса.
Канстатуючы візiт Ковенскага епіскапа Антонія на Лідчыну ў 1887 годзе, «Літоўскія епархіяльныя ведамасці» пісалі: «Па дарозе ўладыка наведаў маёнтак графа Маўраса, які радасна прыняў дарагога госця і паказаў сваю бібліятэку, у якой захоўваецца шмат рэдкіх кніг і старажытных рукапісаў як гістарычнага, так і духоўнага зместу».
На пачатку Першай сусветнай вайны кнігі вывезлі ў глыб Расіі. Пасля 1917-га бібліятэка была нацыяналізавана і перавезена ў Дзяржаўны кніжны фонд, з якога ў 1920-м перададзена ў Бібліятэку Румянцаўскага музея. У 1915—1920-х з-за бібліятэка графа Маўраса была часткова раскрадзена.
У тарноўскім палацы знаходзілася яшчэ i каштоўная калекцыя карцін, мастацкіх вырабаў з золата, бронзы, парцаляны, старадаўняя зброя, рэдкія ракавіны, чучалы туземных жывёл. У справе аб ардынацыі Тарнова ёсць спіс «рухомай маёмасці», але без падрабязнага апісання. Сярод 28 карцін пералічаны «Узнясенне» Рубенса, «Могілкі» Руісдаля, «Унутраны від шынка і танцы» Астадэ, «Начны відарыс у Венецыі» Каналета, «Галандская кухня» Тэньера, «Галава старога» Лукі Кранаха. Верагодна, карціны дасталіся Маўрасу ад былых уладальнікаў-паўстанцаў — былі куплены разам з маёнткам і домам у Вільні. Яны не былі вынікам працяглых пошукаў, таму генерала цяжка назваць калекцыянерам, хутчэй, яго можна лічыць выпадковым чалавекам, якому за бясцэнак дасталіся каштоўныя рэчы. Добра, што не марадзёрам. Дарэчы, некаторыя лічылі, што карціны маглі быць копіямі, але даказаць гэта ўжо немагчыма. Не быў генерал і мецэнатам.
Сямейнікі Маўрасаў лічыліся прыхаджанамі блізкай да Тарнова Радзівонішскай царквы, у 1869 годзе «Літоўскія епархіяльныя ведамасці» пісалі: «…у Радзівонішскую царкву да дня яе асвячэння генерал-маёрам Маўрасам, вернікам гэтай жа царквы, былі ахвяраваны ўборы на прастол, ахвярнік і аналой, а таксама два абразы добрага жывапісу Св. Апосталаў Фамы і Пятра, коштам 100 руб.». У 1883 годзе тая ж газета пісала: «Сяло Радзівонішкі. У нашым вельмі малалікім прыходзе 16 мая было… прыкметнае свята. Гэта была імпрэза з-за каранавання Іх Імператарскай Вялікасці. Графіня Маўрас раздавала даволі каштоўныя падарункі, святкаванні працягваліся тры дні, грала хатняя музыка, і былі народныя танцы».
Дзеля свайго адзінага сына Мікалая граф Дзмiтры Маўрас 20 снежня 1883 года атрымаў ад імператара Аляксандра ІІІ імянны ўказ, паводле якога тарноўскія землі склалі ардынацыю, ці маярат, у які ўваходзілі: Тарнова, Андрушкі, Малы Ольжаў, Данеўшчына, Манькавічы, Ярэмічы, Лебяда. Туды таксама быў уключаны дом у Вільні з багатай бібліятэкай і каштоўнымі рэчамі. Агульная плошча сельскагаспадарчых зямель ардынацыі (па расейску — «заповедного имения») дасягала 3 500 дзесяцін з фальваркамі, цагляным і вапнавым заводамi.
У верасні 1883-га ў хадайніцтве аб «учреждении заповедного имения» граф пісаў: «Дзве старшыя дачкі замужам і адлучаны ад сямейства, а дзве малодшыя — яшчэ дзявіцы, жывуць пры мне. Для іх застаюцца маёнткі Мыто, Дзітва, Вялікая Лебяда, Балічы, Зданаўцы, якія дастаткова забяспечаць малодшых дачок».
Сучаснікі лічылі, што граф турбаваўся толькі за лёс адзінага сына, а чатырох дачок ён хутка выдаў замуж: Марыю Дзмітрыеўну — за Фёдара Карлавіча фон Эксе, жандарскага генерала, Ганну Дзмітрыеўну — за лідскага абшарніка Слізьня, Аляксандра Дзмітрыеўна стала Чапялеўскай. Гісторыя шлюбу малодшай дачкі Лізаветы Дзмітрыеўны — самая цікавая.
Каб атрымаць царскі вырак аб ардынацыі, Дзмітры Маўрас жыў у Пецярбургу. Там Лізавета пазнаёмілася з маладым графам Мікалаем Сімонічам, успыхнула каханне, і хутка маладыя пабраліся шлюбам. Трэба сказаць некалькі слоў пра яе мужа.
Мікалай Мікалаевіч Сімоніч (1862—1915) — унук заснавальніка роду Івана Восіпавіча Сімоніча, быў адзіным сынам маёра Грузінскага грэнадзёрскага палка Мiкалая Іванавiча Сімоніча і дачкі вядомага адмірала Меліхава, Алены Васільеўны. Пасля ранняй смерці бацькоў яго гадавала бабуля, удава адмірала. Верагодна, яна лічыла ўнука вялікім шалапутам, бо, пакідаючы яму па сваёй смерці чатырохпавярховы дом у Пецярбургу (па Мохавай вуліцы), ставіла ўмовы, каб унук не мог прадаць яго да свайго 30-годдзя. Па яе меркаванні толькі тады ўнук павінен быў «увайсці ў розум». Аднак дасягнуўшы 30-гадовага узросту, граф, прадаўшы дом, хутка распусціў грошы і пражыў жыццё бедным чалавекам. У 1883—1884-х, праўда, грошы яшчэ мелiся, як i дом у сталіцы, і Сімоніч лічыўся добрым жаніхом.
25 студзеня 1884 года ва Уваходаіерусалімскай (Знаменскай) царкве закаханыя былі на споведзі, праз некалькі дзён, 3 лютага, у царкве Зводна-Казачага палка (на Абвадным канале) адбылося вянчанне. Усе падзеі датычылiся не той царквы, прыхаджанінам якой Сімоніч з'яўляўся. І гэта зразумела, бо маладыя былі стрыечнымі братам і сястрой! Рэжысёрам і ініцыятарам дзеяння, па меркаваннi сучаснікаў, стаў бацька нявесты. Граф Дзмітры Маўрас вельмі хацеў аддаць дачку замуж.
Маладыя пачалі жыць у доме па вуліцы Мохавай, 26 у Пецярбургу. У іх нарадзіліся сын Аляксандр (1884—1889, пахаваны каля царквы ў вёсцы Лебяда пад Лідай) і дачка Марыя — выхаванка Смольнага інстытута.
У красавіку 1890-га памерла жонка ўладальніка Тарнова, графіня Кацярына Іванаўна Маўрас. 8 кастрычніка 1892-га г. была высвечаная мураваная капліца ў імя Святога Дзмітрыя Салунскага, пабудаваную ў маёнтку Тарнова: «Царква уяўляе сабой прыгожы мураваны будынак у гатычным стылі. Яна пабудаваная па загадам і пад асабістым наглядам графа — стваральніка храма. Над уваходнымі дзвярыма, у прыгожай трох’яруснай калоне ўладкавана званіца, яна ўвенчаная конусападобным купалам з крыжам. Шкло ў вокнах упрыгожана свяшчэннымі выявамі і крыжамі з рознакаляровага шкла. Унутраная аздоба храма таксама адрозніваецца сваёй вытанчанасцю, яна строга прытрымліваецца царкоўнага характару жывапісу. Царква мае новае каштоўнае начынне. Пад царквой пабудаваны вялікі фамільны склеп дзе знаходзіцца прах нябожчыцы-жонкі будаўніка храма, графіні Кацярыны Іванаўны Маўрас (у дзявоцтве — Сімоніч). У яе памяць і пабудаваны храм.
Царква высвечаная ў чацвер, 8 кастрычніка. Гэта свята наведалі спадар галоўны начальнік края, генерал ад артылерыі Каханаў, віленскі губернатар барон Грэвеніц і іншыя паважаныя асобы а таксама родныя графа Д. Маўраса. Царква асвечана лідскім дабрачынным протаіерэям Іосіфам Каяловічам з лідскім духавенствам. Храм прысвечаны св. пакутніку Дзмітрыю Салунскаму (дзень памяці 26 кастрычніка). Перад гэтым настаяцель Маламажэйкаўскай царквы Леў Савіцкі правёў у царкве ўсяночную службу. … настаяцель царквы ў Радзівонішках а. Аляксандр Дружыловіч выступіў з прамовай…».
У гэтай жа ўсыпальніцы пад храмам праз чатыры гады быў пахаваны і сам граф Дзмітрый. Дарэчы, калі ў 1939 г. капліца з магільным склепам Маўрасаў была разбурана, з'явіліся чуткі, што графіня Кацярына Маўрас ляжала забальзамаваная ў спірце.
Дзмітрый Маўрас памёр у 1896-м. Па яго смерці Тарнова разам з усёй ардынацыяй перайшло адзінаму нашчадку мужчынскага полу Мікалаю Дзмітрыевічу (1862—1919). Граф Мікалай Дзмітрыевіч 30 чэрвеня 1882 года ў Радзівонішскай царкве быў абвенчаны з Адэлаідай Аляксандраўнай (Адэляй Алекаўнай) Рамала (1865—18.02.1909), румынскай падданай. Шлюб іх быў бясплодным. У 1911 годзе Мікалая Маўраса прызналі недзеяздольным і аддалі пад апеку, пасля чаго ён жыў у Пецярбургу. У 1913-м даведнік «Увесь Пецярбург» паведамляў ягоны адрас: «Граф Маўрас Мікалай Дзмітрыевіч, Гатчына, Люцеўская, 11». Разам з ім жыла ягоная старэйшая сястра Марыя фон Эксе, удава генерал-маёра. Памёр Мікалай Маўрас у Гатчыне ў 1919 годзе.
11 красавіка 1921 года Лідскі павятовы камітэт прыняў у дзяржаўны скарб частку Маўрасавай ардынацыі: фальваркі Малы Ольжаў, Шчытнікі, Белагруду, Чыжоўшчыну і Бабоўцы. Да восені 1939-га Тарнова належала баронам Кехле (Koehle).
Лебяда
Верагодна, усе паселішчы з назвай Лебяда ці Лебёдка на Лідчыне атрымалі сваю назву ад ракі Лебяда. Рака Лебяда ўзгадваецца яшчэ ў XVI ст. у лісце дамовы Ваські Пушка з пані Войцахавай Нарбутовай аб зямлі ў Панямуні ад 15 лістапада 1531 г., мяжа гэтага кавалка зямлі апісана гэтак: «Межы рекою Немном а межы дороги великою, которая дорога идет од Белицы до Мостов на стары брод через реку Лебеду»
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Гл: Лаўрэш Леанід. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. II Гістарычны альманах. 2007. Т. 13. с. 109—118; Яго ж. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г.// Ліда i Лідчына: да 685-годцзе заснавання горада: матэрыялы рэспубліканскай навук.-практ. канф. Ліда, 3 кастр. 2008 г. Ліда, 2009. С. 44—48; Яго ж. Гісторыя маёнтка Востраў // Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны. Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск. 2022. С. 39—45; Łauresh Leanid. Miejsce zawarcia ugody ostrowskiej 1392 r. // Ziemia Lidzka. 2007. №2 (78); і інш.
2
Існаваў закон, па якім у выпадку неплацежаздольнасці даўжніка яго маёмасць не прадавалася з аўкцыёну, а дзялілася на часткі адпаведна ліку крэдытораў, гэта і называлася лацінскім юрыдычным тэрмінам «exdywizye».
3
Вітольд Пілецкі пісаў пра свой дом у Сукурчах: «Стары вялікі дом мае свой ўласны дух. Прасякнуты ім за доўгія чатыры стагоддзі (…). Калісьці быў месцам з'ездаў, сеймікаў павятовых, вялілся тут перамовы і адбываліся шумныя забавы».
4
Энкалпіён (стар.-грэч.: egkolpion) — невялікі каўчэжац прамавугольнай, круглай або крыжападобнай формы з выявай Ісуса Хрыста ці святых. Насіўся на шнурку ці ланцужку паўзверх адзення. Унутры энкалпіёна змяшчаліся часціцы асвячонай просвіры або мошчы святых, каб ахаваць чалавека ад злога, асабліва ў далёкіх падарожжах або паходах. Выкарыстоўваецца як знак для ўзнагароджання епіскапаў пры пасвячэнні ў сан. У іканапісе энкалпіён малююць на святых архірэях-свяціцелях.
5
Калятар — асоба, якая ўнесла сродкі на пабудову царквы ці касцёла і мае адпаведнае права адносна яе.
6
Ключ — вялікі двор, які дзяліўся на фальваркі ці засценкі.
7
У французскай арміі слова «шэф» з'яўлялася часткай назваў воінскіх званняў: маёр французскага войска традыцыйна называецца «шэф батальёна» (фр. Chef de bataillon) або «шэф эскадрону» (фр. Chef d’escadron).
8
Разваліны Смірны знаходзяцца зараз на тэрыторыі сучаснага турэцкага горада Ізмір.
9
Кустаў Мікалай Андрэявіч, 1852 г. н. Закончыў Цвярскую духоўную семінарыю. З 21 чэрвеня 1879 г. па 14 чэрвеня 1886 г. — святар Мытлянскай Пакроўскай царквы.



